Чэрская сядзіба
Славутасць | |
Чэрская сядзіба | |
---|---|
51°44′56″ пн. ш. 23°41′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | XV стагоддзе |
Дата скасавання | 1940-я |
Чэрская сядзіба — колішняя сядзіба, размяшчалася за 2 км на паўночны захад ад в. Ляплёўка і за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Чэрск Брэсцкага раёна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле пісьмовых крыніц, в. Чэрнск (пазней Чэрск) і сядзіба вядомы з XV ст., як уласнасць роду Валашынаў. У 1506 г. гаспадар Чэрскага двара Васіль Валашын накіраваў у войска ВКЛ двух ратнікаў, у 1528 г. — аднаго, а ў 1567 г. да берасцейскай харугвы далучыўся Іван Чэрнскі.
Пасля 1701 г. ад Валашынаў Чэрскі фальварак разам з Ляплёўкай і Кабёлкай перайшлі ва ўласнасць Радзівілаў. У сярэдзіне XIX ст. сядзібны ансамбль з’яўляўся адным з фальваркаў Дамачаўскага маёнтка, меў назву Двор, якая ўжываецца і зараз мясцовым насельніцтвам. Пасля задушэння паўстання Тадэвуша Касцюшкі 1794 г. і трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай расійская імператрыца Кацярына II падаравала маёнтак Даманава, у т.л. фальварак Чэрск, аднаму з вядомых прадстаўнікоў расійскай арыстакратыі князю Пятру Вітгенштэйну.
Пасля Першай сусветнай вайны фальварак быў падзелены і распрададзены. Апошнімі гаспадарамі фальварка з’яўляліся Стаміроўскія. Сядзібны дом быў спалены ў канцы Вялікай Айчыннай вайны партызанамі.
Сённяшні стан[правіць | правіць зыходнік]
На сённяшні дзень ад Чэрскай сядзібы засталіся рэшткі парку плошчай каля 4 га. Дом быў драўляны, аднапавярховы, з невялікім ганкам на чатырох круглых слупах і накрыты гонтай. Ансамбль размяшчаўся ўздоўж маляўнічай рачулкі, якая ўпадала ў р. Капаёўку. Па перыметры ансамбля размяшчаліся каналы, якія яшчэ сёння добра праглядваюцца. Каналы абсаджаны векавымі дрэвамі мясцовых парод: ліпамі, клёнамі, дубамі, ясенямі. Захавалася некалькі старадаўніх ліп, якімі была абсаджана ўязная дарога, ды купа старых дрэў на месцы існавання сядзібнага дома.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чэрск // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Чэрская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)