Шаблон:Выбраны змест/Міжнародная касмічная станцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная касмічная станцыя
Міжнародная касмічная станцыя

Міжнародная касмічная станцыя, МКС — пілатаваная арбітальная станцыя, якая выкарыстоўваецца як шматмэтавы касмічны даследчы комплекс. Гэта сумесны міжнародны праект, у якім удзельнічаюць 14 краін: Бельгія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Канада, Нідэрланды, Нарвегія, Расія, ЗША, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Японія.

Кіраванне МКС ажыццяўляецца: расійскім сегментам — з Цэнтра кіравання касмічнымі палётамі ў Каралёве, амерыканскім сегментам — з Цэнтра кіравання палётамі ў Х’юстане. Між цэнтрамі ідзе штодзённы абмен інфармацыяй (далей…).