Шаблон:Выбраны змест/Стары замак (Гродна)
Выгляд
Стары замак у Гродне, замак Баторыя — адзін з найстаражытнейшых помнікаў архітэктуры ў Беларусі, комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў XI—XIX стагоддзяў. Цяпер тут размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.
З’яўляецца адзіным (за выключэннем размешчанага на суседнім пагорку Новага замка) захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі. Ён быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх і такім чынам адыгрываў важную ролю ў жыцці чатырох сучасных народаў: беларускага, літоўскага, польскага і украінскага. У Сярэднявеччы гродзенскі стары замак стаяў у авангардзе барацьбы ўсходнееўрапейскіх народаў з Тэўтонскім ордэнам, набыўшы з часам славу легендарнага (далей…).