Шаблон:Падзеі 7 лютага
- 457: Леў I становіцца імператарам Усходняй Рымскай імперыі. Ён стаў заснавальнікам Фракійскай дынастыі, паколькі сам быў фракійцам па паходжанню.
- 1550: Пачатак пантыфіката Юлія ІІІ, 221-га папы рымскага.
- 1568: Іспанскі мараплаўца Альвара Менданья дэ Нейра адкрыў Саламонавы астравы.
- 1812: Нарадзіўся Чарльз Дыкенс, брытанскі пісьменнік.
- 1891: Памёр Вінцэсь Каратынскі, беларускі пісьменнік і журналіст.
- 1962: Урад ЗША наклаў забарону на любы імпарт і экспарт з Кубы.
- 1974: Грэнада становіцца незалежнай ад Вялікабрытаніі.
- 1992: Падпісанне Маастрыхцкай дамовы аб Еўрапейскім Саюзе.
- 1998: У японскім Нагана пачаліся XVIII зімовыя Алімпійскія гульні.
- 1999: Прынц Абдула становіцца каралём Іарданіі пасля смерці яго бацькі — караля Хусейна.