Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд
Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд адбыўся 7 — 11 лютага 1926 года. 146 дэлегатаў ад Інбелкульта, Цэнтральнага бюро краязнаўства (ЦБК), музеяў і 167 краязнаўчых арганізацый (5 тыс. членаў)[1].
Абмеркаваў палітычны даклад, інфармацыйны даклад пра дзейнасць Інбелкульта, справаздачу ЦБК, справаздачы з месцаў. Прыводзіліся звесткі пра гісторыка-археалагічныя даследаванні, апрацоўку і выданне старажытных актаў, падрыхтоўку да выдання Літоўскай метрыкі, вывучэнне народнага побыту, этнаграфіі, метэаралагічных і феналагічных назіранняў, збіранне матэрыялаў для слоўніка жывой беларускай мовы. Адзначаліся сувязі ЦБК з арганізацыямі Смаленшчыны, Расіі, Узбекістана, Грузіі, Азербайджана, Вільні, Коўна, Рыгі, Лейпцыга і роля часопіс «Наш край» у наладжванні гэтых сувязей. На з’ездзе выступілі А. Смоліч, С. Некрашэвіч, М. Гарэцкі, І. Пятровіч, М. Доўнар-Запольскі, У. Ігнатоўскі, М. Мароз, М. Мялешка, Я. Дыла, Я. Ракаў, Д. Васілеўскі і інш[1].
З’езд прыняў рэзалюцыі аб навуковай дзейнасці, аб часопісе «Наш край», краязнаўчай працы ў галіне гісторыі і археалогіі, аб ахове помнікаў і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в А. М. Гесь. Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Гесь. Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).