Шаблон:Падзеі 8 лістапада
- 324: Рымскі імператар Канстанцін Вялікі на месцы грэчаскага горада Візантый заснаваў Канстанцінопаль.
- 1620: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва на Белай Гары.
- 1648: Заснаванне першай французскай калоніі на востраве Мары-Галан.
- 1772: Патраская бітва паміж флатамі Расійскай і Асманскай імперый.
- 1793: Адкрыццё Луўра (Францыя).
- 1883: Нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец.
- 1923: Піўны путч у Мюнхене, спроба захопу ўлады нацыстамі ў Германіі.
- 2010: Памёр Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі.