Шалфей лугавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шалфей лугавы
Wiesensalbei (Salvia pratensis) 03.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salvia pratensis L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32735
NCBI  49216
EOL  579406
GRIN  t:32955
IPNI  457007
TPL  kew-183565

Шалфей лугавы[3], Жаўрэц[4] (Salvia pratensis) — кветкавая травяністая расліна сямейства ясноткавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-80 см з 1 або 2-3 прамастойнымі ці ўзыходнымі, густаапушанымі сцёбламі. Ніжняе лісце доўгачаранковае, прадаўгавата-яйкападобнае з сэрцападобнай асновай, гародчата-пілаватае па краях, сабранае ў прыкаранёвую разетку або ў пучкі на ўкарочаных бясплодных парастках. Сцябловае лісце (2-3 пары) ніжняе падобна на прыкаранёвае, верхняе — дробнае, сядзячае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі (4-8) у кальчаках. Чашачка званочкавая. Вяночак даўжынёй 17-25 мм, фіялетава-сіні, часам ружовы або белы, звонку валасісты, двухгубы. Плод — шырокаяйкападобны арэшак.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Панеўрапейскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя, Усходняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, Заходняе Міжземнамор’е; у Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: шыракаліста-сасновыя лясы, зараснікі дубняку з арэшнікам па берагавых схілах рэк, сухія саснякі, адхоны чыгункі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Шалфей лугавы уваходзіць у род Шалфей (Salvia) падсямейства Nepetoideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).


  яшчэ 21 семейство (па Сістэме APG II)   яшчэ 110—130 родаў  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae     вид Шалфей лугавы
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Шалфей    
             
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 700 — 900 відаў
     

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Меданосная, лекавая, дубільная і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 


  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5