Шараі (Валожынскі раён)
Вёска
Шараі
| ||||||||||||||||||||
Шараі́[1] (трансліт.: Šarai, руск.: Шараи) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Валожына, 37 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 54 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Мінск—Валожын, якая праходзіць побач з вёскай.
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]З-пад Маладзечна было прозвішча Шарай, з-пад Мёраў — Шараевіч, з Глыбокага — Шарайкевіч[2]. Ёсць латышскае Šarajs[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з XVIII ст. У 1800 г. вёска, З двары, 31 жыхар, у Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць сапраўднага стацкага саветніка І. Рожэрсана. У 1858 г. 20 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць графа В. Тышкевіча. Паводле перапісу 1897 г. 9 двароў, 62 жыхары, у Пяршайскай воласці Мінскага павета. 24 красавіка 1906 г. вяскоўцы накіравалі ў Дзяржаўную думу прашэнне аб надзяленні іх зямлёй, якая засталася без задавальнення. У 1908 г. 12 двароў, 78 жыхароў.
З 1921 г. пад уладай Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 71 жыхар.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Валожынскім раёне Баранавіцкай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 5 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі, на франтах загінулі 2 вяскоўцы.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці 16 мая 1950 г. арганізаваны калгас імя К. К. Ракасоўскага, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 28 лютага 1952 г. землі ў складзе калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Доры). У 1959 г. 76 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёне.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1994 г. 12 двароў, 23 жыхары.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS799G359M5P?i=11&cat=1139038&lang=ru https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89XW-X15?i=433&cat=2325332 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XW-XSNC?i=193&cat=2325332
- ↑ https://uzvardi.lv/surname/737802
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шараі (Валожынскі раён)
