Перайсці да зместу

Даўгулі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Даўгулі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220830018
Даўгулі на карце Беларусі ±
Даўгулі (Беларусь)
Даўгулі
Даўгулі (Мінская вобласць)
Даўгулі

Даўгулі́[1] (трансліт.: Daŭhuli, руск.: Довгули) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.

Знаходзіцца за 37 км на ўсход ад Валожына, 18 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 44 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын. Планіровачна складаюцца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, традыцыйнымі драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Назва Даўгулі адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага аднаасноўнага антрапоніма (колішняга імя мянушкавага тыпу) Daugulis. Такое прозвішча вядомае і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі.

Побач з Даўгулямі — Ядзейкі, Ясьманаўцы, таксама ад балцка-літоўскіх імёнаў (аднаасноўнага Jodeika, двухасноўнага Eis-mant’as).

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. у складзе ВКЛ. У 1541 г. — зямля, уласнасць гаспадарскага двараніна Г. Есьмана. Ніва (сенажаць) — уласнасць М. і С. Каспаровічаў, якую ў іх купіў Г.Есьман.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска, уладанне Д. Прасецкага і М. Хялкоўскага. У 1897 годзе вёска, 7 двароў, 45 жыхароў і аднайменная сядзіба, З двары, 22 жыхары, у Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года вёска ў складзе гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі З вяскоўцы. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, у Яршэвіцкім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Землі былі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета[3].

  • 1800 год — 23 жыхары, 6 двароў.
  • 1908 год — 59 жыхароў, 8 двароў.
  • 1921 год — 77 жыхароў, 12 двароў[4].
  • 1931 год — 86 жыхароў, 13 двароў[5].
  • 1959 год — 67 жыхароў.
  • 1994 год — 14 жыхароў, 8 двароў.
  • 2008 год — 2 жыхары, 2 гаспадаркі.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27