Шарль Філіжэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Філіжэ
фр.: Charles Filiger
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 28 лістапада 1863(1863-11-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1928(1928-01-11)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Філіжэ (фр.: Charles Filiger; 28 лістапада 1863, Тан, Эльзас — 11 студзеня 1928, Плугастэль, Брэтань) — французскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шарль Філіжэ нарадзіўся ў багатай сям’і, яго бацьку належала папяровая фабрыка. У 1886 годзе Ш. Філіжэ паступае для навучання ў Парыжы ў мастацкую акадэмію Каларосі. У 1889 і 1890 гадах выстаўляе свае працы ў Салоне Незалежных. Мастак належаў да школы Понт-Авен і знаходзіўся пад творчым уплывам такіх майстроў, як Поль Гаген і Поль Серузье, аднак пазней яго работы будуць класіфікаваны як сімвалісцкія.

У сваіх працах Філіжэ часта выкарыстоўваў рэлігійныя і міфалагічныя матывы (напрыклад, «Хрыстос з анёламі» (1892)) і быў блізкі да твораў Марыса Дэні.

Філіжэ быў нанова адкрыты ў 1948 годзе Андрэ Брэтонам, які назваў яго сюррэалістам і набыў некалькі яго карцін. Працы Філіжэ цяпер знаходзіцца ў парыжскім Луўры, Музеі прыгожых мастацтваў Рэна, Музеі сучаснага мастацтва ў Страсбургу і Музеі прыгожых мастацтваў Пон-Авена.

Зноскі