Шахбаз Шарыф (нар. 23 верасня1951, Лахор) — пакістанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Пакістана з 11 красавіка 2022 года. Былы галоўны міністр правінцыі Пенджаб.
Шахбаз Шарыф нарадзіўся ў Лахоры 23 верасня 1951 года. Пасля ваеннага перавароту ў 1999 годзе і прыходу да ўлады генерала Первеза Мушарафа Шахбаз разам са сваім родным братам Навазам збеглі ў Лондан. Пасля вяртання з эміграцыі Шахбаз узначаліў партыю Пакістанская мусульманская ліга (Н). 30 сакавіка 2009 года стаў галоўным міністрам правінцыі Пенджаб, папярэдні галоўны міністр быў звольнены за тое, што выкраў сваю былую жонку.