Перайсці да зместу

Мухамед Аюб Хан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мухамед Аюб Хан
англ.: Ayub Khan
Сцяг2-і Прэзідэнт Пакістана
27 кастрычніка 1958 25 сакавіка 1969
Папярэднік Іскандэр Мірза
Пераемнік Ага Мухамед Ях'я Хан
Сцяг8-ы Прэм'ер-міністр Пакістана
7 кастрычніка 1958 28 кастрычніка 1958
Папярэднік Фераз Хан Нун
Пераемнік Нурул Амін

Нараджэнне 14 мая 1907(1907-05-14)[1][2][…]
Смерць 19 красавіка 1974(1974-04-19)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Гохар Аюб Хан[d]
Грамадзянства
Веравызнанне Іслам, шыіцкага толку
Партыя Мусульманская ліга
Адукацыя
Род войскаў British Indian Army[d]
Званне Field marshal[d]
Бітвы
Узнагароды
член ордэна Брытанскай імперыі рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія зорка «1939—1945» Burma Star War Medal 1939–1945 Queen Elizabeth II Coronation Medal Grand Cross of the Order of Excellence Каралеўскі Віктарыянскі ланцуг Order of Ojaswi Rajanya
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муха́мед Аю́б Хан (англ.: Ayub Khan, 14 мая 1907 — 19 красавіка 1974) — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і прэзідэнт Пакістана з 1958 па 1969 г.

Нарадзіўся ў горадзе Харыпуры; па этнічнай прыналежнасці пуштун[3].

Калі ў 1947 годзе быў створаны Пакістан, Аюб Хан узначаліў узброеныя сілы ва Усходнім Пакістане (цяпер Бангладэш).

Патомны ваенны, бацька Мухамеда служыў у брытанскай арміі ў чыне субедар-маёра. Скончыў Мусульманскі ўніверсітэт у Алігарху, затым Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Да моманту здабыцця Пакістанам незалежнасці быў самым старшым па званні мусульманскім афіцэрам.

У 1951 годзе быў прызначаны галоўнакамандуючым пакістанскай арміяй.

З 1954 па 1956 г. займаў пасаду міністра абароны, а пасля ваеннага перавароту 1958 года стаў кіраўніком ваеннага рэжыму.

У 1960 годзе фармальна легітымізаваў сваё становішча на чале дзяржавы рэферэндумам.

На пасадзе главы дзяржавы Мухамед Аюб Хан ініцыяваў Другую інда-пакістанскую вайну, праводзіў праамерыканскую знешнюю палітыку, менавіта ў яго кіраванне адбылося ўступленне Пакістана ў Багдадскі пакт, потым СЕНТА і СЕАТА. Праводзіў палітыку паскоранага эканамічнага росту і ўмеранай зямельнай рэформы. Дамогся прыняцця другой пакістанскай канстытуцыі, якая абмежавала палітычнае жыццё рамкамі так званых «асноўных дэмакратычных правоў».

У сакавіку 1968 года Аюб Хан цяжка захварэў і страціў палітычны кантроль над краінай.

У сакавіку 1969 года Аюб Хан сышоў у адстаўку пад ціскам палітычнай апазіцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Mohammad Ayub Khan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mohammed Ayub Khan // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  3. Jaffrelot, Christophe (2004). A history of Pakistan and its origins. Anthem Press. p. 69. ISBN 9781843311492. Праверана 2010-08-22.