Імран Хан
Імран Хан (англ.: Imran Khan, урду: عمران احمد خان نیازی; нар.5 кастрычніка 1952, Лахор) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч, былы прафесійны гулец у крыкет. Лідар партыі Рух за справядлівасць. Прэм’ер-міністр Пакістана з 2018 да 2022 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 лістапада 1952 года Лахоры, яго бацька быў інжынерам-будаўніком. Калі Імрану споўнілася 18 гадоў ён пачаў выступаць за нацыянальную каманду Пакістана па крыкеце, згуляўшы першы матч супраць зборнай Англіі ў 1971 годзе. Пасля пераезду ў Англію Імран гуляў за Оксфардскі ўніверсітэт у 1973—1975 гадах і з’яўляўся капітанам каманды ўніверсітэта ў 1974 годзе. Быў капітанам каманды з 1982 па 1992 год. Пасля таго, як заснаваў партыю «Рух за справядлівасць» стаў адным з самых папулярных палітыкаў Пакістана: на яго мітынгі прыходзілі сотні тысяч чалавек. Імран Хан таксама з’яўляецца аўтарам трох кніг: «Imran», «All-Round View», «The Warrior Race».
9 жніўня 2012 года кіраўніцтва тэрарыстычнага руху Тэхрык-е Талібан Пакістан заявіла, што не ведае як рэагаваць на запланаваную акцыю пратэсту ў Зоне Плямён. Кіраўніцтва пакістанскага Талібану ўзяло тайм-аўт да канца тыдня, каб вырашыць дазваляць мітынг у Паўднёвым Вазірыстане ці не. Прадстаўнік Талібану абверг інфармацыю, якая з’явілася раней аб тым, што талібы дашлюць тэрарыстаў-смяротнікаў на мітынг у Вазірыстан каб падарваць Імрана Хана. Хоць самога Імрана талібы лічаць «нявяерным» за яго ліберальныя погляды.
25 ліпеня 2018 года адбыліся парламенцкія выбары, адносную перамогу на якіх атрымала створаная Ханам партыя Тэхрык-е-Інсаф. Яна атрымала 116 месцаў з 270.
18 жніўня 2018 года Імран Хан узначаліў кааліцыйны ўрад Пакістана, сфармаваны па выніках выбараў. Напярэдадні яго кандыдатуру падтрымалі 176 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі (на чатыры галасы больш мінімальна неабходнай колькасці), а яго асноўнага суперніка Шахбаза Шарыфа — 96.
10 красавіка 2022 года дэпутаты Нацыянальнага сходу Пакістана прагаласавалі за вотум недаверу яму, вылучаны апазіцыяй, якая абвінаваціла ўрад у некантралюемай інфляцыі, неэфектыўным дзяржаўным кіраванні і знешняй палітыцы[4].
5 жніўня 2023 года быў прысуджаны да трох гадоў турэмнага зняволення[5].
Зноскі
- ↑ https://www.dawn.com/news/1136414/happybirthdayik-pti-chairman-imran-khan-turns-62
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ https://www.ndtv.com/india-news/imran-khan-on-religion-his-divorce-and-his-memoirs-565286
- ↑ belta.by
- ↑ Imran Khan: Pakistan ex-PM given three-year jail sentence(англ.) , BBC News (5 жніўня 2023). Праверана 5 жніўня 2023.