Зафарула Хан Джамалі
| Зафарула Хан Джамалі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| урду: میر ظفراللہ خان جمالی | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Zulfikar Ali Magsi[d] | ||||||
| Пераемнік | Muhammad Akhter Mengal[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Первез Мушараф | ||||||
| Пераемнік | Shujaat Hussain[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1 студзеня 1944[1] |
||||||
| Смерць |
2 снежня 2020[2] (76 гадоў)
|
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
Зафарула Хан Джамалі (1 студзеня 1944, Карачы — 2 снежня 2020, Равалпіндзі, Пакістан) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Быў 13-м прэм’ер-міністрам Пакістана і старшынём Фэдэрацыі хакею Пакістана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Дэра-Мурад-Джамалі, правінцыя Белуджыстан Пасля таго як атрымаў пачатковую адукацыю, паступіў у Lawrence College. Пазней атрымаў ступень магістра па гісторыі ва ўрадавым каледжы горада Лахор.
Зафарула Хан Джамалі пачаў сваю палітычную кар’еру ў якасці члена Пакістанскай народнай партыі, да якой ён далучыўся ў 1970-х гадах. Ён быў абраны членам правінцыйнай асамблеі Белуджыстан у 1977 годзе, дзе займаў пасаду міністра харчавання, інфармацыі і парламенцкіх спраў у Кабінеце міністраў.
Джамалі быў адным з прэтэндэнтаў на прэм’ерства пасля выбараў 1985 года. Іншымі прэтэндэнтамі на месца прэм’ер-міністра былі Мухамад Хан Джунеджа і Ілахі Сумро. Генерал Мухамед Зія-уль-Хак прыняў рашэнне прызначыць Джунеджа на пасаду прэм’ер-міністра. Джамалі прызначылі на пасаду міністра водных рэсурсаў і энергетыкі.
З 1975 па 2000 год ён шмат падарожнічаў па Еўропе, ЗША, Аўстраліі, Афрыцы, Далёкім і Блізкім Усходзе. Джамалі прадстаўляў Пакістан у сесіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1980 і 1991 гадах.
Зноскі
- ↑ Mir Zafarullah Khan Jamali // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ex-PM Mir Zafarullah Khan Jamali passes away aged 76
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зафарула Хан Джамалі