Первез Мушараф
Первез Мушараф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
урду: پرویز مشرف | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рафік Тарар | ||||||
Пераемнік | Махамедміян Самро | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Наваз Шарыф | ||||||
Пераемнік | Зафарула Хан Джамалі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Наваз Шарыф | ||||||
Пераемнік | Rao Sikandar Iqbal[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jehangir Karamat[d] | ||||||
Пераемнік | Ashfaq Parvez Kayani[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jehangir Karamat[d] | ||||||
Пераемнік | Aziz Khan[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 жніўня 1943[1][2][…] |
||||||
Смерць |
5 лютага 2023[3] (79 гадоў) |
||||||
Жонка | Sehba Musharraf[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Род войскаў | Pakistan Army[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | generalpervezmusharraf.com (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Первез Мушараф (11 жніўня 1943, Дэлі, Брытанская Індыя — 5 лютага 2023, Дубай, ААЭ) — ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч Пакістана. Генерал, прэзідэнт Пакістана, прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку бяскроўнага дзяржаўнага перавароту.
Дзяцінства, адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Мушараф нарадзіўся ў Дэлі, у сям’і клерка міністэрства замежных спраў і быў другім з трох сыноў. У 1947 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Карачы (Пакістан). У маленстве жыў у Турцыі, бо яго бацька служыў там дыпламатам. У Пакістане вучыўся ў хрысціянскіх школах, а затым атрымаў ваенную адукацыю ў Ваеннай акадэміі.
Ваенная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Неўзабаве пасля заканчэння Ваеннай акадэміі, удзельнічаў у двух войнах супраць Індыі.
Первез Мушараф займаў розныя пасады ва ўзброеных сілах Пакістана, уключаючы камандуючага пяхотнай дывізіяй (1991) і камандуючага элітнага 1-га корпуса (1995). З’яўляўся намеснікам начальніка сакратарыята міністэрства абароны Пакістана, з 1993 па 1995 год займаў пасаду генеральнага дырэктара ўпраўлення агульнавайсковых аперацый галоўнага камандавання ўзброеных сіл.
7 кастрычніка 1998 года ўзведзены ў генералы і прызначаны начальнікам штаба сухапутных войскаў Пакістана.
На чале дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Первез Мушараф прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту і кіраваў краінай да 2008 года.
Пасля адстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]З 2014 года ў адносінах да яго ішлі судовыя пасяджэнні аб дзяржздрадзе. З 2016 экс-прэзідэнт жыве ў Дубаі. За мяжу яго адпусцілі на лячэнне, і на судзе ён не быў ні разу. 17 снежня 2019 года былога прэзідэнта Пакістана завочна прысудзілі да смяротнага пакарання[4]. 13 студзеня 2020 смяротны прысуд быў скасаваны. Вышэйшы суд у Лахоры прызнаў неканстытуцыйным фармаванне складу спецыяльнага трыбуналу, які завочна судзіў Первеза Мушарафа[5].
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Pervez Musharraf // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ وفاة رئيس باكستان السابق برويز مشرف بعد معاناة طويلة مع المرض
- ↑ nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Первез Мушараф