Шо (вёска)
Выгляд
Вёска
Шо
|
Шо́[1] (трансліт.: Šo) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Псуеўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 24 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Зябкаўскага сельсавета[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы Шо жыў Уладзімір Паўлавіч Забела (1928 г.н.) - дудар і арганізатар традыцыйных, народных святаў[3]. Ваколіцы возера Шо вядомыя сваёй багатай дударскай традыцыяй. Апрача Уладзіміра Забелы з акалічных вёсак паходзяць іншыя дудары - Адам Шульга (Палевачы) і Пётр Бурэц (вёскі Асінаўка). З неіснуючай вёскі Верацеі, непадалёк вёскі Шо выводзіцца "Глыбоцкая дуда", вядомая як найстарэйшая, захаваная беларуская дуда.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сшо́
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ «Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх