Зябкаўскі сельсавет
Зябкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 32 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Зябкі |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 641 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Зя́бкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Зябкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Асінаўскага і Міцькаўскага сельсаветаў[1]. 24 красавіка 1959 года ў склад Псуеўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Асінаўка, Гарані, Гразі, Дзіўнікі, Завулак Літоўскі, Завулак Рускі, Скрабатуны, Сшо, Церасполле, Хралы і Янова)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года пасля скасавання Пліскага раёна сельсавет увайшоў у склад Глыбоцкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Псуеўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Баравое, Барыскавічы, Гарохаўе, Дворыца, Крывічы, Прошкава, Прудаўё, Юркава і хутары Азёркі, Вусце, Выгары, Дварэц, Купелі, Малы Бор, Падавуты, Старына, Старыца, Хвашчова, Цагельня і Шабаны), наўзамен у склад Псуеўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Бабуліна, Васькавічы, Запалле, Ляпейкі, Чашкі і хутары Баяры, Бондары, Гаравыя, Гваздова, Каменкі, Карчомнае, Лаза, Паўлаўшчына, Целяшы)[3]. 19 мая 1972 года ў склад Празароцкага сельсавета перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Ананічы, Багушэвічы, Барсукі, Замхава, Ласі, Лісіцы-I, Сахнавічы, Шчаўкуны і хутары Бабічы, Зароўе, Іосіфаўшчына, Курачына, Кучыншчына, Лапезы, Ластавікі, Лісіцы-II, Мазурава-I, Мазурава-II, Міцькі, Павіншчына, Пруднікава, Рамашкі-I, Рамашкі-II, Рослева, Станулева, Угрова)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 47 населеных пунктаў[5]. 27 верасня 2007 года скасаваны хутары Караткевічы і Пяскі[6], 28 сакавіка 2011 года — хутары Дужкі і Старыца[7].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 981 чалавек[8], з іх 88,6 % — беларусы, 8,0 % — палякі, 2,3 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года — 641 чалавек[10].
У 2021 годзе ў сельсавеце пражывала 688 чал.[11]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Да 2016 года працавала некалькі ўстаноў адукацыі.
Станам на 2021 год на тэрыторыі сельсавета працавалі: сельскагаспадарчы філіял «Прошкава», кар’ер «Баравое» ВРУП «Наваполацкжалезабетон», Прошкаўскае лясніцтва Глыбоцкага вопытнага лясгаса, дзіцячы лагер «Ізумрудны» і дзве чыгуначныя станцыі (Зябкі і Баравое)[11].
Старшыні сельсавета
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Іванавіч Ціманоўскі (2011 — цяперашні час)[11]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Глубокского районного Совета депутатов от 27 сентября 2007 г. № 36 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Решение Глубокского районного Совета депутатов от 28 марта 2011 г. № 55 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 5 жніўня 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ а б в «Земляки»: Зябковский сельский совет / Подгот. А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. — 2021. — № 24 (10096). — 27 сакавіка. — С. 4—5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.