Эдвард Жалігоўскі
Эдвард Жалігоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Edward Witold Żeligowski |
Псеўданімы | Antoni Sowa |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1816 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1864 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | польская |
![]() |
Эдвард Вітальд Жалігоўскі, псеўданімы Antoni Sowa (Антоні Сава́), Autor «Jordanu», Onegdajski (20 ліпеня 1816, фальварак Мар’ямпаль Вілейскага павета Мінскай губерні, цяпер мясцовасць паблізу Карэкаўцаў Вілейскага раёна Мінскай вобласці — 28 снежня 1864, Жэнева, Швейцарыя) — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]У 1833—1836 гадах вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце. У 1838 годзе арыштаваны за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Шымана Канарскага; інтэрніраваны.
У 1842 годзе вярнуўся на Радзіму. У 1851 годзе зноў арыштаваны і сасланы ў Петразаводск, потым у Арэнбург. Пасябраваў і падтрымліваў сувязі з Тарасам Шаўчэнкам, прысвяціў яму верш «Да народнага паэта».
З 1858 года жыў у Санкт-Пецярбургу. Дапамагаў Іасафату Агрызку выдаваць газету «Slowo». Апублікаваў зборнікі «Poezye», «Dziś i wczoraj», драму «Jordan».
У 1860 годзе выехаў у Еўропу. Супрацоўнічаў у польскім эмігранцкім друку. Апошнія гады жыў у Жэневе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар антыпрыгонніцкай «драматычнай фантазіі» ў вершах «Ёрдан», яе працягу «Зорскі» (неапубл.; урыўкі ў 1858 чытаў Т. Шаўчэнку, які ў вершы «Перайманне Эдуарду Саве» выкарыстаў прыведзеную ў «Зорскім» беларускую народную песню «Пасаджу каля хаціны»), антыклерыкальнай паэмы «Манахі» (1850), зборніка «Паэзія» і «біяграфічна-этычных» нарысаў «Сёння і ўчора» (1858). 3 абурэннем пісаў у іх пра галечу беларускіх сялян, сцвярджаў права беларускага народа на сваю літаратуру, станоўча ацаніў «Ідылію» В. Дуніна-Марцінкевіча. Перапісваўся з А. Вярыгам-Дарэўскім.
Пераклаў на польскую мову творы Аляксандра Пушкіна і Генрыха Гейнэ.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы Карэкаўцы Вілейскага раёна 20 верасня 2009 года адкрыты памятны знак сяброўству Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. («Рэгіянальная газета»)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.: энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелЭн, 1995. — С. 429. ISBN 985-11-0016-1
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.