Эдвард Тэлер
Эдвард Тэлер | |
---|---|
англ.: Edward (Ede) Teller | |
![]() | |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 2003[1][2][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Max Teller[d] |
Муж | Агаста Тэлер[d] |
Род дзейнасці | вучоны-ядзершчык, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык, вынаходнік, фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Вернер Карл Гейзенберг[11] і Фрыдрых Хунд[12] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Эдвард Тэлер (англ.: Edward Teller; 15 студзеня 1908, Будапешт - 9 верасня 2003, Стэнфард, штат Каліфорнія) — амерыканскі фізік, венгерскі яўрэй па паходжанні, непасрэдны кіраўнік работ па стварэнні амерыканскай вадароднай бомбы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Будапешце ў яўрэйскай сям'і. Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Карлсруэ, у Мюнхенскім універсітэце (у А.Зомерфельда), у Лейпцыгскім універсітэце (у В.Гейзенберга) у якім у 1930 абараніў доктарскую дысертацыю. Страціў правую ступню патрапіўшы пад трамвай. У выніку яму давялося насіць пратэз і Тэлер да канца жыцця кульгаў. Да 1935 года працаваў у Лейпцыгу, Гётынгене, Капенгагене, Лондане. У 1934 годзе атрымаў Рокфелераўскую стыпендыю, працаваў у Н.Бора ў Даніі. У 1935 Тэлер эміграваў у ЗША. У 1935-1941 ён - прафесар фізікі універсітэта Джорджа Вашынгтона. У 1941, пасля атрымання амерыканскага грамадзянства, увайшоў у склад даследчай групы па стварэнні атамнай бомбы (працаваў у Калумбійскім і Чыкагскім універсітэтах, а таксама ў Лос-Аламаскай лабараторыі). У 1946-1952 Тэлер - прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, у 1946-1952 - намеснік дырэктара Лос-Аламаскай лабараторыі. У 1953-1975 - прафесар Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі. З 1954 - дырэктар зноў арганізаванай Ліверморскай радыяцыйнай лабараторыі імя Лоўрэнса пры Каліфарнійскім універсітэце. Кіраўнік праграмы па стварэнні вадароднай бомбы (першае яе выпрабаванне прайшло на Маршалавых астравах 1 лістапада 1952 г). Тэлер быў членам генеральнага кансультатыўнага камітэта Камісіі па атамнай энергіі ЗША.
Тэлер належаў амерыканскіх вучоных, якія настойвалі на неабходнасці забеспячэння прыярытэту ЗША ў сферы ядзерных узбраенняў. Ён выступаў супраць забароны ядзерных выпрабаванняў у трох асяроддзях, за стварэнне больш эфектыўных і танных відаў атамнай зброі, якая знішчае цэль з мінімальным выпадзеннем радыеактыўных ападкаў, за разгортванне лазернай зброі ў космасе.
Акрамя работ, звязаных з атамным узбраеннем, Тэлер займаўся даследаваннямі ў галіне квантавай механікі, ядзернай фізікі, спектраскапіі шмататамных малекул, фізічнай хіміі, фізікі касмічных прамянёў і элементарных часціц. Сумесна з Г.Гамавым ў 1936 сфармуляваў правіла адбору пры β-распадзе, унёс вялікі ўклад у тэорыю ядзерных узаемадзеянняў. Незалежна ад іншых у 1947 пастуляваць існаванне мезаатамаў. У 1962 Тэлер быў удастоены прэміі Э.Фермі Камісіі па атамнай энергіі ЗША «за ўклад у хімічную і ядзерную фізіку, за кіраўніцтва даследаваннямі ў галіне тэрмаядзернага сінтэзу і за намаганні па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі». У 1975 Тэлер пакінуў пасаду прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта.
Наступныя тры дзесяцігоддзі Тэлер працаваў дарадцам ўрада па пытаннях палітыкі ў галіне ядзерных узбраенняў і ў пачатку 1980-х гадоў горача падтрымаў Стратэгічную абаронную ініцыятыву Рэйгана, вядомую таксама як праграма «Зорных войнаў».
Зноскі
- ↑ а б Edward Teller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edward Teller // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Теллер Эдвард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ The explosion of the first atomic bomb
- ↑ Neue Reaktor-Technologien
- ↑ http://www.nytimes.com/2005/03/08/science/08bethe.html
- ↑ http://www.nytimes.com/1981/09/22/obituaries/dr-gregory-breit-early-authority-on-atom-weapons-is-dead-at.html
- ↑ http://www.nytimes.com/1988/11/20/opinion/l-who-is-h-bomb-s-real-father-a-paternity-test-584188.html
- ↑ http://www.theolympian.com/living/story/327717.html
- ↑ http://www.vindy.com/news/2008/jan/15/today-tuesday-jan-15-15th-day-2008/
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
- ↑ а б NNDB — 2002.
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Будапешце
- Памерлі 9 верасня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Стэнфардзе
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі
- Лаўрэаты прэміі Харві
- Імігравалі ў ЗША з Венгрыі