Эдуард Барысавіч Астаф’еў
| Эдуард Барысавіч Астаф'еў | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 23 сакавіка 1942 (83 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар |
| Вучоба | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут |
| Уплыў | Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў |
| Член у | |
Эдуард Барысавіч Астаф’еў (23 сакавіка 1942, Хімкі, Маскоўская вобласць) — беларускі скульптар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікамі яго былі вядомыя народныя мастакі Андрэй Бембель і Аляксей Глебаў. Прысвяціў сваю творчасць беларускай культуры. Сярод шматлікіх работ Эдуарда Астаф’ева можна вылучыць: манументальныя комплексы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, манумент Раману Шацілу ў Светлагорску, мноства мемарыяльных дошак (Максіму Багдановічу, Піліпу Пестраку, Кузьме Чорнаму і іншым). Таксама вядомыя працы за межамі Беларусі — помнік Францыску Скарыну, усталяваны ў Празе.
У 1978 годзе увайшоў у Саюз мастакоў СССР. Удзельнік міжнародных выстаў у Расіі, Эстоніі, Латвіі. Многія яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Музеі Вялікай Айчыннай вайны, Мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдуард Барысавіч Астаф’еў