Піліп Сямёнавіч Пестрак
Піліп Сямёнавіч Пестрак | |
---|---|
![]() Партрэт П.С. Пестрака. Іван Ахрэмчык, 1968 | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | П. Гайдук; Звястун; П. Звястун |
Дата нараджэння | 14 (27) лістапада 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1978 (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1927—1973 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1927 |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Піліп Сямёнавіч Пестрак (14 (27) лістапада 1903, в. Сакоўцы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 22 жніўня 1978, Мінск, Псеўданімы: П. Гайдук; Звястун; П. Звястун) — беларускі паэт, празаік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У часе Першай сусветнай вайны сям’я П. Пестрака была ў бежанстве ў Самарскай губерні, дзе будучы пісьменнік атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 годзе паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт Самарскага ўніверсітэта. У 1921 годзе разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь.
У 1921—1924 гадах працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва; у 1924—1926 гадах служыў у Войску Польскім. У 1926 годзе ўступіў у БСРГ; з 1927 года сакратар Косаўскага падпольнага райкама КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929 годзе; зняволены ў Гродзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення быў інструктарам ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе, але ў 1934 годзе зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна. Вызвалены савецкімі ўладамі пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года.
Член СП Беларусі з 1940 года. У 1940—1941 гадах старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. У 1942—1943 гадах удзельнік партызанскага руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943—1945), у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946—1948), літкансультантам СП БССР (1948—1951). З 1951 года на творчай працы.
Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у друку ў 1926 (часопіс «Родныя гоні»). Падчас зняволення (1929—1939), змяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным часопісе «Краты», які выдаваўся палітвязнямі. У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Раман «Серадзібор» прысвечаны жыццю вёскі.
Перакладаў на беларускую мову творы польскіх (Э. Ажэшка, У. Бранеўскі, С. Дабравольскі, Е. Путрамант), украінскіх (І. Франко, Л. Украінка, М. Рыльскі, П. Тычына), латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў.
П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На вершы П. Пестрака напісаны песні.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1964).
- Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).
Імем П. Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў у шлюбе з Настассяй Сцяпанаўнай Пестрак (1908—1989), якая была родам з Заходняй Украіны. Першы муж Настассі Сцяпанаўны, Фама Аксянюк, быў актыўным заходнеўкраінскім рэвалюцыянерам і загінуў у турме пры не да канца высветленых акалічнасцях (павесіўся). Як і муж, Настасся Аксянюк актыўна займалася рэвалюцыйна-агітацыйнай дзейнасцю, і незадоўга да падзей 1939 года яе перавялі на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь. Верагодна, гэта звяло іх з Пестраком, таксама былым рэвалюцыянерам-падпольшчыкам, які неаднаразова падвяргаўся арыштам. Двое дзяцей Настассі ад першага шлюбу — Ганначка і Андрэй — засталіся ва Украіне, а ў Беларусі ў Піліпа і Настассі да вайны нарадзіліся двайняткі Ніна і Анатоль (1941—2006). Пазней, напярэдадні войны, дзеці ад першага шлюбу прыязджалі да маці ў Гродна, дзе жыў Піліп Сямёнавіч. Андрэй застаўся з маці і айчымам, а старэйшая Ганна з’ехала дадому[1].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Выбр. тв.. Мн., 1947;
- Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1969—71;
- Зб. тв.: У 5 т. Мн., 1984—86;
- Апавяданні. Мн., 1970.
Зноскі
- ↑ Александр Федута. НЕОТПРАВЛЕННОЕ ПИСЬМО (Из семейной истории Филиппа Пестрака) // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. — Вып. 6. — Мінск, Лімарыус, 2015. — С. 249—256.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Ватацы Н. Б. Піліп Пестрак: Бібліяграфічная памятка. — Мн., 1961;
- Пестрак Піліп // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 5.
- Хромчанка К. Р. Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць. — Мн., 1960;
- Пе́страк Піліп Сямёнавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 579—580. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Піліп Сямёнавіч Пестрак на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 22 жніўня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты XX стагоддзя
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены КПСС
- Члены БСРГ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
- Драматургі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з літоўскай мовы
- Перакладчыкі з латышскай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Асобы на марках