Эдуард Бернет Тайлар
Эдуард Бернет Тайлар | |
---|---|
Edward Burnett Tylor | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1832[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1917[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, пісьменнік, сацыёлаг |
Навуковая сфера | Антрапалогія |
Месца працы | Оксфардскі ўніверсітэт |
Альма-матар | |
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
![]() | |
![]() |
Эдуард Бернет Тайлар (Тэйлар; англ.: Edward Burnett Tylor; 2 кастрычніка 1832, раён Лондана Кэмбервіл — 2 студзеня 1917) — выбітны англійскі этнограф, культуролаг, даследчык рэлігійных абрадаў і цырымоній. Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі. Лічыцца бацькам эвалюцыйнай тэорыі развіцця культуры. У 1871 абраны членам Каралеўскага навуковага таварыства, з 1896 прафесар першай у Англіі кафедры антрапалогіі пры Оксфардскім універсітэце.
Разглядаў культуру як рацыянальнае ўтварэнне для паляпшэння жыцця людзей у грамадстве. Сцвярджаў, што прагрэс культуры адбываецца дзякуючы таму, што ўсе народы, на якім бы ўзроўні развіцця яны не знаходзіліся, уносяць у яе свой непаўторны ўклад. Найбольш развітымі грамадствамі лічыў тыя, у якіх больш адукаваных і культурных людзей. Крыніцу рэлігіі бачыў у псіхічнай дзейнасці індывідаў. З'яўляўся прыхільнікам адналінейнай эвалюцыі, якая ўяўляецца працэсам самаразвіцця ідэй (навуковых ведаў, тэхнічных вынаходніцтваў і інш.).
Сярод яго асноўных прац — «Першабытная культура» (1871), «Уводзіны ў вывучэнне Чалавека і Цывілізацыі» (1881) і інш. З вучняў Э. Тэйлара найбольшую вядомасць атрымаў Дж. Фрэзер.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Sir Edward Burnett Tylor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edward Burnett Tylor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Тайлор Эдуард Бернетт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Leopold, JoanCulture in Comparative and Evolutionary Perspective: E. B. Tylor and the Making of Primitive Culture . Berlin: Dietrich Reimer Verlag, 1980.
- Marett, R.R. Modern Sociologists — Tylor. New York: John Wiley and Sons, Inc., 1936.
- Tylor, Sir Edward Burnett // New Illustrated Columbia Encyclopedia. 1979 ed.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія на сайце Мінесоцкага ўніверсітэта Архівавана 22 лютага 2010.