Эд IV (герцаг Бургундыі)
Эд IV | |
---|---|
Нараджэнне | 1295[1][2] |
Смерць |
3 красавіка 1350[2] |
Месца пахавання | |
Род | Старэйшы Бургундскі дом[d] |
Бацька | Роберт II Бургундскі[3] |
Маці | Агнеса Французская[d][3] |
Жонка | Жанна II, графіня Артуа[3][4] |
Дзеці | Філіп Мансеньёр[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эд IV (фр.: Eudes IV de Bourgogne, каля 1295 — 3 красавіка 1350, Санс) — герцаг Бургундыі і тытулярны кароль Фесалонікаў з мая 1315 года, граф Бургундскі і граф д’Артуа ў 1330—1347 гадах. Быў другім сынам герцага Бургундыі Роберта II Капетынга, і Агнэсы, дачкі французскага караля Людовіка IX Святога.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У маі 1315 года стаў спадчыннікам свайго бяздзетнага брата Гуга V. З’яўляўся братам прынцэс Маргарыты Бургундскай і Жанны Кульгавай, выдадзеных замуж за будучых французскіх каралёў Людовіка X і Філіпа VI.
У 1315 годзе, пасля смерці Маргарыты (магчыма, была забіта па загадзе яе мужа Людовіка X) у турме, Бургундыя заняла варожую пазіцыю ў адносінах да Францыі. Прымірэнне адбылося пры каралі Філіпэ V Доўгім і было змацавана шлюбам Эда IV са старэйшай дачкой Філіпа V, Жаннай II у 1318 годзе.
Эд IV адыграў не апошнюю ролю ў падзеях 1330—1332 гадоў, калі падчас цяжбы за графства Артуа яно было замацавана за яго жонкай, а законны спадчыннік, граф Рабер, быў выгнаны з Францыі.
Эд IV не адрозніваўся выдатнымі здольнасцямі ў кіраванні сваімі ўладаннямі, але яго заўсёды атачалі таленавітыя саветнікі — жонка, маці, канцлер Гільём дэ Мело і іншыя.
Герцагу Эду было наканавана перажыць усіх сваіх сыноў, і яго ўладанні атрымаў у спадчыну адзіны ўнук, Філіп I Руўрскі. Эд памёр 3 красавіка 1350 года ў Сансе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эвд IV // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эд IV (герцаг Бургундыі)