Людовік VIII Леў
| Людовік VIII Леў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Louis VIII le Lion | |||||||
| Людовік VIII Леў | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Каранацыя | 6 жніўня 1223, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя | ||||||
| Папярэднік | Філіп II Аўгуст | ||||||
| Пераемнік | Людовік IX Святы | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Іаан Беззямельны | ||||||
| Пераемнік | Генрых III | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Філіп II Аўгуст | ||||||
| Пераемнік | Людовік IX Святы | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
5 верасня 1187 |
||||||
| Смерць |
8 лістапада 1226[1][2] (39 гадоў)
|
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Капетынгі | ||||||
| Бацька | Філіп II Аўгуст[3] | ||||||
| Маці | Ізабела дэ Эно[3] | ||||||
| Жонка | Бланка Кастыльская[3][4] | ||||||
| Дзеці | Людовік IX[3], Роберт I д’Артуа, Альфонс дэ Пуацье, Святая Ізабэла Французская[d], Карл I Анжуйскі[3], Жан Трыстан[d], Philip of France[d][5], Philip of France[d][5] і Philippe-Dagobert of France[d][5] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Людовік VIII, па мянушцы Леў (фр.: Louis VIII le Lion, 5 верасня 1187 — 8 лістапада 1226) — французскі кароль (1223—1226), сын Філіпа II Аўгуста; першы з Капетынгаў ўступіў на пасаду па праву спадчыны, а не абрання.
Быўшы яшчэ спадчыннікам прастола, Людовік жадаў авалодаць Англіяй, у гэтым памкненні яго падтрымліваў бацька. У 1216 годзе па запрашэнні васалаў Іаана Беззямельнага Людовік прыняў англійскую карону і высадзіўся ў Кенце. Большая частка Англіі падпарадкавалася яму, але па смерці Іаана з-за прыцягнення сваіх людзей з Францыі ў якасці саветнікаў пачалася рэакцыя супраць французаў; Людовік адмовіўся ад кароны, прызнаў каранацыю несапраўднай, вярнуўся ў Францыю ў 1217 годзе і заключыў з Англіяй перамір’е.
Палкі і набожны Людовік набыў удзячнасць Папы паходам супраць ератыкоў (катары, ці альбігойцы) на паўднёвы ўсход Францыі. Амары дэ Манфор, спадчыннік Сімона дэ Манфора, не мог захаваць за сабой графства Тулузскага і саступіў Людовіку ўсе правы на гэтую зямлю (1224). Яго паход на поўдзень быў адзначаны шэрагам бліскучых перамог. «Дзеля выратавання каталіцкай веры» ён узяў Авіньён, дзе было шмат ератыкоў, і быў ужо недалёка ад Тулузы, калі захварэў і вырашыў пакінуць Лангедок. Памёр дарогаю ў Аверні.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]сыны: Філіп, Людовік IX, Роберт I д’Артуа, Філіп (Дагаберт), Жан, Альфонс, Філіп, Эцьен, Карл I Анжуйскі
дочкі: тры дачкі, памерлі ў маленстве; Святая Ізабела Французская (сышла ў манастыр)
Зноскі
- ↑ Louis VIII // Louis VIII
- ↑ Lundy D. R. Louis VIII, Roi de France // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарро Альбер; Людовик Святой и его королевство. — Санкт-Петербург: Евразия, 2002. — С. 40-41. — (clio personalis). — 2000 экз. — ISBN 5-8071-0036-0
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||