Перайсці да зместу

Эжэн Кар’ер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эжэн Кар’ер
фр.: Eugène Carrière
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фр.: Eugène Anatole Carrière
Дата нараджэння 16 студзеня 1849(1849-01-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1906(1906-03-27)[3][4][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Q121360357?[6][7]
Жонка Q118121868?
Дзеці Jean-René Carrière[d], Lisbeth Delvolvé-Carrière[d] і Nelly Carrière[d]
Род дзейнасці мастак, літограф, рысавальнік, графік
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак сімвалізм[9][10]
Уплыў Аляксандр Кабанель
Уплыў на Ludvig Karsten[d], Francis Jourdain[d], Stefan Popescu[d], Henry Bouvet[d], Nina Simonovich-Efimova[d], Анры Маціс, Андрэ Дэрэн, Jean Puy[d] і Valentine Val[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эжэн Кар’ер (фр. Eugène Carrière; 17 студзеня 184927 сакавіка 1906) — французскі жывапісец і графік, мастак-педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гурнэ (дэпартамент Сены і Марны). Вучыўся ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы ў А. Кабанэля. У 1871 годзе, дзякуючы паездцы ў Дрэздэн, знаёміцца з творчасцю Рэмбранта. У 1877 годзе ажэніўся з Сафі Дзямука (меў сямёра дзяцей) і паехаў у Лондан, дзе ўражанне робіць на яго жывапіс Цёрнера, уплыў якога адчувальны ў прыглушанай атмасферы некаторых твораў Кар’ера. Вярнуўшыся ў Парыж, упершыню выстаўляе ў Салоне 1879 года карціну «Мацярынства» — да гэтай тэмы ён будзе вяртацца. Мастак змяшчае сваіх персанажаў у абстаноўку поўнага спакою, свабодную ад старонніх дэталяў, і канцэнтруецца на іх унутраным свеце.

У 1890 г. разам з Пюві дэ Шаванам ён становіцца заснавальнікам Нацыянальнага таварыства прыгожых мастацтваў, дзе рэгулярна выстаўляецца. Пастаянны наведвальнік «аўторкаў» Маларме, ён прымыкае да руху сімвалістаў і сцвярджае, што «зрок падпарадкаваны духу». Піша партрэты многіх сучасных паэтаў і празаікаў, у тым ліку Верлена, Дадэ, Малармэ, братоў Ганкур, Анатоля Франса; піша і Гагена, а той у сваю чаргу стварае партрэт Кар’ера.

Зноскі