Перайсці да зместу

Стэфан Малармэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэфан Малармэ
фр.: Stéphane Mallarmé
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Étienne Mallarmé
Дата нараджэння 18 сакавіка 1842(1842-03-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1898(1898-09-09)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Gerhard[d]
Дзеці Anatole Mallarmé[d] і Geneviève Bonniot-Mallarmé[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік, літаратурны крытык, мастацкі крытык, школьны настаўнік, ілюстратар, English teacher, лібрэтыст
Мова твораў французская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Стэфан Малармэ[7] (фр.: Stéphane Mallarmé; 18 сакавіка 1842(1842-03-18)[1][2][…], Парыж[3][4]9 верасня 1898(1898-09-09)[1][2][…], Вальвен[d][5]) — французскі паэт, які належаў спачатку да парнасцаў (друкаваўся ў зб. «Сучасны Парнас»), а пазней стаў адным з правадыроў сімвалістаў. Аднесены Полем Верленам да ліку «выклятых паэтаў».

Вучыўся ў Англіі і Францыі.

Друкаваўся з 1862 года. Зведаў уплыў Ш. Бадлера і Э. По. У эклозе «Папаўдзённы адпачынак Фаўна» (каля 1865), драматычнай паэме «Ірадыяда» (1867—69), паэмах «Ігітур» (1869), «Удача ніколі не скасуе выпадку» (1897), зборніках «Вершы» (1887), «Вершы з нагоды» (1880—98), «Вершы і проза» (1893), вершы «Проза для Дэзесента» (1885) праз полісемічны сімвал, сугестыўнасць імкнуўся да спасціжэння непасцігальнага, «звышпачуццёвага», таемнай сутнасці быцця. Яго паэзія адметная асацыятыўнасцю, меладычнасцю, адмаўленнем сінтаксічных і семантычных норм, насычана інверсіямі, прасякнута характэрнымі для эпохі дэкадансу настроямі тугі, адзіноты, безабароннасці чалавека. Аўтар філалагічных і гістарыных кніг «Англійскія словы» (1878), «Антычныя багі» (1880), зборніка тэарэтычных прац «Адхіленні» (1897), літаратурна-крытычных артыкулаў.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя вершы Малармэ пераклаў Андрэй Хадановіч[8].

  1. 1 2 3 4 Stéphane Mallarmé // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 Stéphane Mallarmé // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Малларме Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi - digital collection Праверана 3 снежня 2020.
  5. 1 2 Archivio Storico Ricordi - digital collection Праверана 15 мая 2021.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. Напісанне імя і прозвішча Стэфан Малармэ ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.11.
  8. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.