Эла Пятроўна Левіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эла Пятроўна Левіна
Дата нараджэння: 7 лістапада 1927(1927-11-07)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 чэрвеня 2003(2003-06-22) (75 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы
Узнагароды:

Заслужаны архітэктар БССР[d] (1991)

Эла Пятроўна Ле́віна (7 лістапада 1927, г. Кіеў — 22 чэрвеня 2003) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. 3 1953 працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1961 у інстытуце «Мінскпраект» (гал. архі-тэктар праектаў).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: серыі цагляных і буйнаблочных жылых дамоў МК-5, МК-9, 1-434, 1-433; шматпавярховыя цагляныя жылыя дамы на праспекце Машэрава (19621967), Лагойскім тракце (ад вул. Валгаградскай да вул. Гамарніка), па вуліцах Казінца, Рэспубліканскай, гандлёва-грамадскія цэнтры «Вільнюс» (1975), «Зялёны Луг 5» (1978), «Зялёны Луг 7» (1983), планіроўка, праектаванне і забудова мікрараёнаў Зялёны Луг 1, 2, 3, 5, 7 (19621980-я гады), пуцеправоды па праспектах Ф. Скарыны і Машэрава ў Мінску (усе ў сааўт.).


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Левіна Эла Пятроўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.