Вуліца Раманаўская Слабада
Вуліца Раманаўская Слабада Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Гістарычны раён | Раманаўская Слабада |
Працягласць |
|
Ранейшыя назвы | Раманаўскі зав., Старараманаўская, Новараманаўская, з 1922 г. — Рэспубліканская. |
Назва ў гонар | Раманаўская Слабада |
![]() |
Вуліца Раманаўская Слабада (руск.: улица Романовская Слобода) — вуліца ў цэнтры Мінска. Праходзіць ад вуліцы Няміга да вуліцы Мельнікайтэ і Юбілейнай плошчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/60/Miensk%2C_Ramana%C5%ADskaja_S%C5%82abada._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D0%B4%D0%B0_%281858%29.jpg/250px-Miensk%2C_Ramana%C5%ADskaja_S%C5%82abada._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%A0%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D0%B1%D0%B0%D0%B4%D0%B0_%281858%29.jpg)
Узнікла ў пачатку XIX ст. на месцы Землянога вала[1]. Да вуліцы прылягала слабада Раманава.
У дарэвалюцыйны перыяд тут сялілася гарадская бедната, вуліца была хаатычна забудаваная драўлянымі хатамі, крамамі, корчмамі.
Увосень 1905 года ў доме Катон Басі (вуліца Новараманаўская, 13, на скрыжаванні цяперашніх вуліц Няміга і Раманаўская Слабада, у пачатку сквера Адама Міцкевіча) адкрытае прыватнага жаночага камерцыйнага вучылішча І. І. Самойлы[2].
У 1922 годзе перайменавана ў Рэспубліканскую[3].
У 1933 годзе пракладзена трамвайная лінія. У час Вялікай Айчыннай вайны на вуліцы размяшчаўся лагер для ваеннапалонных, гета.
У 1961 годзе на месцы драўляных хат пабудаваны кінатэатр «Беларусь».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 40, 50, і тралейбусныя 9, 13[4], 14, 57.
Зноскі
- ↑ Вуліца Раманаўская Слабада (былая Рэспубліканская) Архівавана 21 лістапада 2008.
- ↑ Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с.
- ↑ Вуліца Раманаўская Слабада Архівавана 21 лістапада 2008.
- ↑ Мінск, тралейбус № 4527
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Раманаўская Слабада