Элеанора Партугальская, каралева Арагона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элеанора Партугальская, каралева Арагона
Leonor de Portugal.jpg
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 3 лютага 1328(1328-02-03)
Каралеўства Партугалія
Смерць: 29 кастрычніка 1348(1348-10-29) (20 гадоў)
Херыка[d], Каралеўства Валенсія, Арагонская карона
Пахаванне: Паблецкі кляштар[d]
Дынастыя: Бургундская дынастыя
Бацька: Афонсу IV
Маці: Беатрыса Кастыльская
Муж: Педра IV[d]

Элеанора Партугальская (парт.: Leonor de Portugal, катал.: Elionor de Portugal, 3 лютага 1328, Каімбра — 29 кастрычніка 1348, Эксерыка каля Тэруэля) — каралева-кансорт Арагона.

Элеанора была партугальскай прынцэсай, дачкой Афонсу IV і Беатрыс Кастыльскай. 29 верасня 1347 года ў Барселоне была выдадзена замуж за аўдавелага арагонскага караля Педра IV.

Элеанора прабыла каралевай усяго каля года і сканала ад чумы, не пакінуўшы нашчадствы (яе адзіная дачка Беатрыс памерла нованароджанай). Пахавана ў кляштары Паблет.