Беатрыса Кастыльская (жонка Афонсу IV)
| Беатрыса Кастыльская | |
|---|---|
| парт.: Beatriz de Molina e Castela | |
| | |
| | |
| Нараджэнне |
8 сакавіка 1293
|
| Смерць |
25 кастрычніка 1359 (66 гадоў) ці 18 студзеня 1357[1] (63 гады)
|
| Месца пахавання | |
| Род | Бургундская дынастыя[d] і Бургундская дынастыя |
| Бацька | Санча IV Кастыльскі |
| Маці | Марыя дэ Маліна[d] |
| Муж | Афонсу IV[2] |
| Дзеці | Марыя Партугальская[d], Педру I Справядлівы, Элеанора Партугальская і Isabel of Portugal[d] |
| Грамадзянства | |
Беатрыс Кастыльская (ісп.: Beatriz de Castilla y Molina, парт.: Beatriz de Molina e Castela; 8 сакавіка 1293 — 25 кастрычніка 1359, Эвара або Лісабон) — каралева Партугаліі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Беатрыс была дачкой кастыльскага караля Санча Храбрага і яго жонкі Марыі дэ Маліна і прыпадала сястрой каралю Фердынанду.
Рука прынцэсы была абяцана партугальскаму інфанту Афонсу па дагаворы ў Альканьісесе 1297 года. Вяселле было згуляная ў Лісабоне ў 1309 годзе, пасля ўзяцця кастыльцамі і партугальцамі Гібралтара. З моманту вяселля яна атрымала прыбыткі з гарадоў Віяна-ду-Алентэжу, Эвара, Віла-Вісоза, Віла-Рэал і Віла-Нова-дэ-Гая.
У 1325 годзе, пасля драматычнай звады з бацькам, Афонсу стаў каралём. Пра жыццё яго жонкі вядома мала.
У 1334 годзе яна абмяняла Віла-Рэал і Віла-Нова-дэ-Гаю на Сінтру, у 1337 годзе атрымала Сантарэн і Віла-Нова-да-Баркінью, а ў 1357 годзе (ужо ад сына) — Торэш-Новаш. Памерла праз два гады пасля мужа.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя (1313—1357) — каралева Кастыліі, жонка Альфонса XI.
- Афонсу (1315) — памёр нованароджаным.
- Дыніш (1317—1318) — памёр у маленстве.
- Педру (1320—1367) — кароль Партугаліі.
- Ізабела (1324—1326) — памерла ў маленстве.
- Жуан (1326—1327) — памёр у маленстве.
- Леанора (1328—1348) — каралева Арагона, жонка Педра IV.
Зноскі
- ↑ а б в varios autores Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1293 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Кастылія і Леон
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 1359 годзе
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1357 годзе
- Памерлі ў Лісабоне
- Памерлі ў Іспаніі
- Пахаваныя ў Лісабоне
- Бургундская дынастыя (Кастылія)
- Бургундская дынастыя (Партугалія)
- Асобы
- Жанчыны Сярэдневякоўя
- Каралевы-жонкі
- Мужы і жонкі манархаў Партугаліі