Эль-Куру

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галоўная піраміда Эль-Куру


Эль-Куру (араб. الكرو‎‎) — археалагічны помнік на поўначы Судана на месцы пахавання манархаў старажытнага Куша. Уяўляе сабою некропаль VIII - IV стст. да н. э. з пірамід і магільняў. Разам з археалагічным помнікам Джэбель-Баркал, ад якога знаходзіцца ў 13 км, унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эль-Куру з'яўляўся адным з сакральных пахавальных цэнтраў дзяржавы Куш перыядаў Напаты і пачатку Мероэ. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Эль-Куру набыў сваю значнасць ужо ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э., калі Куш вызваліўся з-пад улады Егіпта. Аднак найстаражытнейшыя магільні, выяўленыя ў Эль-Куру, пакуль датуюцца VIII ст. да н. э. Аднымі з першых пахаваных тут лічацца корэ Алара, брат Кашты, і яго жонкі.

Археалагічныя даследаванні пачаліся ў 1918 г. і працягваюцца да нашых дзён. Выяўлена болей за два дзесятка пірамід і магільняў. Апошнія пахаванні датуюцца IV ст. да н. э. Пахаванні Эль-Куру месцяцца на трох узвышшах на беразе Ніла, падзеленых сухімі пратокамі. Магільні маюць розную стылістыку. Большасць з іх знаходзіцца ў цэнтральнай частцы археалагічнага помніка. У 120 м на паўночны захад ад асноўнага некропаля валадароў Куша і чальцоў іх сем'яў знойдзены 4 магільні, у якіх пахаваны коні.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ў старажытнасці Эль-Куру быў сапраўдным горадам мёртвых, зачыненым для простых людзей, быў абнесены мурам.

Асаблівасці пахаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Найстаражытнейшымі пахаваннямі Эль-Куру лічацца курганы, што мелі выгляд малой мастабы, невысокую агароджу і бакавыя падземныя магільныя камеры. Пазней з'явіліся мастабы з падковападобнымі па форме сценамі і круглявай унутранай магільнай камерай. Паміж сцяной мастабы і камерай знаходзіліся розныя пабытовыя прадметы, знойдзена мноства чарапкоў керамікі. Наступны этап будаўніцтва магільняў характарызаваўся шырокімі прамавугольнымі мастабамі.

Росквіт пабудовы манументальных пірамід і буйных магільняў ў Эль-Куру прыпадае на IV ст. да н. э. У адрозненні ад ранніх мастабаў, піраміды Эль-Куру мелі стромкія нахілы, пашыраную падземную камеру з калонамі і асобным саркафагам, унутраныя сцены ўпрыгожваліся роспісам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1073
рус.англ.фр.