Джэбель-Баркал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэбель-Баркал і месца знаходжання Напаты*
Gebel Barkal and the Sites of the Napatan Region**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Gebel Barkal.jpg
Тып культурны
Крытэрыі i, ii, iii, iv, vi
Спасылка unesco.org
Рэгіён*** Афрыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2003  (27 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Джэбель-Баркал (араб. جبل بركل‎‎‎) — археалагічны помнік у аднайменным скальным масіве на поўначы Судана. У 2003 г. унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з месцам знаходжання старажытнага горада Напата. Ахоўваемая плошча — 183 га. У яе склад таксама ўваходзіць археалагічны помнік Нуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Джэбель-Баркал уяўляе сабою скальны масіў з плоскай вяршыняй да 98 м у вышыню. Размешчаны ў даліне Ніла, не далёка ад чацьвёртага парога. Каля 1450 г. да н. э. пасля заваявання дзяржавы Керма Джэбель-Баркал і навакольныя тэрыторыі былі абраны старажытнымі егіпцянамі для пабудовы адміністрацыйнага цэнтра Нубіі, горада Напата. Скальны масіў быў прысвечаны богу Амону і атрымаў назву Свяшчэннай скалы. Старажытнаегіпецкае пісьмо адлюстроўвала назву наступным чынам:

Dw
Z1
O39 A6 N18
N18
N18
niwt

На працягу 2 тысячагоддзяў (да VI ст. н. э.) Джэбель-Баркал з'яўляўся месцам шанавання, пахавання, будаўніцтва храмаў і адлюстравання культурнага развіцця Нубіі. У перыяд 850 - 250 гг. да н. э. тут дамінавалі прыклады кушыцкага мастацтва эпохі Напаты. У перыяд з 250 г. да н. э. да 350 г. н. э. — эпохі Мероэ.

Брытанскія даследчыкі ўпершыню паведамілі аб Джэбель-Баркал у 1820 г. У 1916 - 1920 гг. ён вывучаўся амерыканскім егіптолагам Дж. А. Рэйснерам, які арганізоўваў раскопкі Кермы. У 1973 г. італьянская археалагічная экспедыцыя пачала сістэматычныя раскопкі. З 1986 г. раскопкі набылі міжнародны характар, кантралююцца Нацыянальнай службай старажытнасцяў Судана. У 2003 г. Джэбель-Баркал унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Археалогія[правіць | правіць зыходнік]

У скальным масіве Джэбель-Баркал і непасрэдна каля яго выяўлены наступныя археалагічныя пласты і асобныя месцы археалагічных знаходак:

  • B 100: палац эпохі Мероэ (200 г. да н. э. - пачатак н. э.; памеры 37 м x 32 м)
  • B 200: храм Амона VII ст. да н. э. у паўднёва-заходняй частцы скальнага масіва.
  • B 300: храм Маат VII ст. да н. э.
  • B 300-sub: рэшткі храма, які папярэднічаў пласту B 300
  • B 350: помнік фараона VII ст. да н. э.
  • B 500: Вялікі храм Амона з сырцовай цэглы эпохі Напаты
  • Пляцоўка 501: карабельны прыпынак I ст. да н. э.
  • Пляцоўка 502: карабельны прыпынак VII ст. да н. э.
  • Пляцоўка 551: карабельны прыпынак, пабудаваны на мяжы н.э.
  • B 560/570/580: пласты ўтрымоўваюць малыя храмы эпохі Мероэ
  • B 600: старажытнаегіпецкі будынак другой паловы 2 тысячагоддзя да н. э. Рэканструяваўся ў эпоху Напаты
  • B 700: невялікі храм Амона VII ст. да н. э.
  • B 800: храм Амона VIII ст. да н. э.
  • B 900: невялікі, вельмі разбураны храм VIII ст. да н. э.
  • B 1000: круглявы калодзеж
  • B 1150: рэшткі храма з каменю і цэглы эпохі Напаты
  • B 1200: палац эпохі Напаты ў егіпецкім стылі
  • Пячора I: знаходзіцца на вышыні каля 83 м, мае глыбіню да 14 м. У пячоры знойдзены рэшткі старажытных здабытчыкаў будаўнічага каменю
  • Пячоры II: 6 невялікіх пячор з рэшткамі графіці эпохі Мероэ

Акрамя таго, каля заходняга схіла Джэбель-Баркал выяўлена месца пахавання, якое ўключае піраміды і магільні канца эпохі Напаты — пачатку эпохі Мероэ (каля 300 - 50 гг. да н. э.). Каля Джэбель-Баркал адкрыты археалагічны музей, у якім экспануюцца найбольш цікавыя знаходкі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1073
рус.англ.фр.