Нака (Судан)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Храм Амона

Ан-Нака (араб. ٱلـنَّـقْـعَـة‎‎‎) — археалагічны помнік у Судане. Уяўляе рэшткі старажытнага горада перыяда дзяржавы Куш. У 2011 годзе разам з Мероэ і Аль-Мусаўварат ас-Суфра быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нака знаходзіцца за 50 км на паўночны усход ад Хартума. Месціцца ў падножжа скальнага масіва за 33 км ад берага Ніла.

Гісторыя даследавання[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі старажытнага горада Ан-Нака былі адкрыты ў 1822 годзе. У 1843 годзе з’явілася першае навуковае апісанне, зробленае прускай геаграфічнай экспедыцыяй. З 1995 года арганізуюцца археалагічныя раскопкі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны горад Ан-Нака, відавочна, быў заснаваны ў 1 тысячагоддзі да н.э. Ён з’яўляўся важным гандлёвым і культурным цэнтрам паміж Егіптам і Кушам. Егіпецкі ўплыў асабліва адчуваўся ў ранні перыяд. У пазнейшую эпоху жыхары горада запазычвалі элементы рымскай культуры. Росквіт паселішча адбыўся паміж IV ст. да н.э. і IV ст. н.э.

Характэрна, што горад знаходзіўся адносна далёка ад рэчышча Ніла. Магчыма, быў пакінуты ў 1 тысячагоддзі н.э. з-за недахопу пітной вады.

Захавалася некалькі значных помнікаў:

  • Храм Амона
  • «Ільвіны храм» — храм мераіцкага бога-воіна Апедэмака
  • «Рымскі кіёск» — храм Хатхор у эліністычным стылі
  • Храм «500» (II ст. да н. э.) з рэшткамі прысвячальных надпісаў
  • Рэшткі гараждскіх жытлаў і пахаванняў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1336
рус.англ.фр.