Перайсці да зместу

Эміліяна Марцінес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эміліяна Марцінес
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасня 1992(1992-09-02) (31 год)
Грамадзянства
Рост 195 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
Памылка Lua у Модуль:Wikidata/P54 на радку 234: attempt to index field 'datavalue' (a nil value).
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даміян Эміліяна Марцінес Рамера (ісп.: Damián Emiliano Martínez Romero; нар. 2 верасня 1992) — аргенцінскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Ігрок ёсць выхаванцам сістэмы клуба «Індэпенд’ентэ», але ўжо ў маладосці далучыўся да структуры лонданскага «Арсеналу». Па прыбыцці ў Англію, брамнік доўгі час праводзіў у арэндах у іншых, пераважна англійскіх, клубах. Гэтак футбаліст выправіўся ў «Оксфард Юнайтэд», калі асноўныя іхныя брамнікі Раян Кларк і Уэйн Браўн атрымалі пашкоджанні. Марцінес дэбютаваў у розыгрышу Кубка футбольнай лігі 5 мая 2012 года ў матчы супраць «Порт Вейлу»[2], але няўдала, бо гульня скончылася на карысць супернікаў. Вяртаючыся ў «Арсенал» футбаліст часам трапляў у заяўку на матчы ў выпадку траўмаў асноўных ці запасных брамнікаў. Але нават мог і выйсці ў асноўным складзе, як у матчы Кубка футбольгай лігі супраць «Ковентры Сіці» 26 верасня 2012 года. У кастрычніку 2013 года брамнік на кароткі тэрмін далучыўся да «Шэфілду Юнайтэд». У кастрычніку 2014 года Марцінес дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у матчы «Арсенала» супраць «Андэрлехту»[3]. 22 лістапада выйшаў на пляцоўку, замяніўшы траўмаванага Войцеха Шчэнснага, у матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. З траўмай яшчэ і Давіда Аспіны аргенцінец зноў атрымаў шанц і выйшаў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць дортмундскай «Барусіі», дзе вылучыўся і быў намінавы ў сімвалічную зборную тыдня[5]. У сакавіку 2015 года далучыўся да «Ротэргэму Юнайтэд», а потым сышоў у арэнду ва «Вулверхэмптан Уондэрэрс». 2 жніўня 2017 года Марцінес на сезон выправіўся ў іспанскі «Хетафэ», а ў студзені 2019 года прыйшоў на дапамогу «Рэдынгу». З траўмай Бернда Лена футбаліст зноў атрымаў шанц згуляць у браме «Арсеналу». Гэтым разам ён дапамог здабыць Кубак Англіі 2020 года, а крыху пазней выйшаў на поле ў матчы Суперкубка Англіі.

16 верасня 2020 года Марцінес пасля працяглага часу сышоў з «Арсеналу», далучыўшыся да «Астан Вілы». «Віланы» выклалі за брамніка 20 млн фунтаў стэрлінгаў[6], а дамова з клубам была разлічана на чатыры гады. Дэбют у складзе бірмінгемцаў адбыўся ўжо на наступным тыдні пасля гэтага ў матчы супраць «Шэфілду Юнайтэд» (1:0). У першы ж сезон аргенцінец дасягнуў клубнага рэкорда, усталяванага Брэдам Фрыдэлам, паводле колькасці «сухіх» матчаў у браме (15). Дзякуючы гэтаму быў абраны заўзятарамі іграком сезону. У студзені 2022 года працягнуў дагавор з клубам да 2027 года.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Марцінес выклікаўся ў нацыянальную зборную Аргенціны яшчэ ў 2011 годзе, каб замяніць Оскара Устары. Наступны выклік быў ажно толькі ў 2019 годзе, але ігрок усё яшчэ не дэбютаваў у складзе дружыны. Першы матч у аргенцінскай зборнай правёў 3 чэрвеня 2021 года ў адборачным матчы да чэмпіянату свету 2022 года супраць зборнай Чылі[7]. Разам з дружынай узяў удзел у розыгрышу Кубка Амерыкі 2021 года, дзе дапамог камандзе здабыць перамогу ў турніры. Быў узнагароджаны тытулам «Залатая пальчатка», як найлепшы брамнік спаборніцтва[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Арсенал»:

«Аргенціна»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]