Энцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Энцы
(эннэчэ)
Энцы.jpg
Агульная колькасць 227
Рэгіёны пражывання Расія
Мова энецкая
Рэлігія Праваслаўе, анімізм, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы ненцы, нганасаны, селькупы

Э́нцы (саманазва эннэчэ, літаральна "чалавек") — народ, карэнныя насельнікі Паўночнай Сібіры. Жывуць пераважна ў Краснаярскім крае Расіі каля ракі Енісей. Агульная колькасць у Расіі - 227 чал. (2010 г.)

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Энцы — самадыйцы, блізкія па паходжанню да ненцаў і нганасанаў. Лічыцца, што іх продкі трапілі з поўдню Сібіры на поўнач па рацэ Енісей, дзе асімілявалі мясцовае карэннае насельніцтва, што жыло тут з часоў неаліту. Часткова гэта падцвярджаецца тым, што назвы некаторых энецкіх родаў паўтараюць назвы родаў селькупаў і тафалараў. Сучасная адзіная назва ўзнікла толькі ў 1930-ыя гг. Раней звалі сябе па назвах родаў, а таксама самату (тундравыя роды), пэ-бай (лясныя роды). Рускім яны былі вядомы з канца XV ст. як самоеды, молгонзеи, монгозеи.

У XVII ст. пад ціскам суседзяў, ненцаў і селькупаў, адступілі на ўсходні бераг ракі Енісей. Нягледзячы на тое, што сутычкі з ненцамі працягваліся да сярэдзіны XIX ст., фарміраванню агульнай энецкай супольнасці садзейнічала тое, што некаторы час лясныя і тундравыя роды качавалі разам.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным заняткам доўгі час заставалася паляванне на дзікага аленя, футравых звяроў, птушак. Палявалі з лукам і стрэламі, ціскавымі пасткамі, ставілі сеткі на дзікую жывёлу паміж азёрамі, на рачных пераправах і г. д. З міграцыяй дзікіх аленяў былі звязаны сезонныя перасяленні паляўнічых разам з сем'ямі. На Енісеі лавілі рыбу. Паўнавартая аленегадоўля ўзнікла толькі ў савецкі час, калі энцы пад ціскам улад былі вымушаны перайсці да аселасці.

Традыцыйнае жытло — канічны чум. Акрамя наземных чумаў, выкарыстоўваліся зімовыя чумы з ўваходам з левага боку на нартах. Сучасныя энцы жывуць у сучасных паселішчах у зборных хацінах. Народная вопратка тундравых энцаў нагадвае нганасанскую, а лясных — ненецкую.

Да XIX ст. энецкія роды фактычна з'яўляліся пашыранымі экзагамнымі сем'ямі, у якіх адлік сваяцтва вёўся па мужчынскай лініі. У 1822 г. расійскія ўлады ператварылі роды ў адміністрацыйныя адзінкі, з якіх збіраўся ясак. Гэта садзейнічала пераўтварэнню родаў у суседскія абшчыны.

Энцы маюць багаты фальклорміфалагічныя і гістарычныя паданні, казкі, песні. Развіты мастацкая аплікацыя, разьба па косці (у тым ліку мамантавай).

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Энецкая мова належыць да самадыйскай групы. Падзяляецца на лясны і тундравы гаварковыя дыялекты.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйная рэлігія заснавана на веры ў адушаўлёнасць усіх прадметаў навакольнага свету, духаў-гаспадароў прыроды. У чумах захоўваліся антрапаморфныя выявы продкаў, якія быццам бы ахоўвалі род. Найвышэйшым бажаством лічылася Дзя-меню, маці Зямлі. Высока шанаваўся яе сын Дзюба-нга, які падараваў чалавеку аленяў. Былі распаўсюджаны розныя віды ахвярапрынашэнняў.

Афіцыйна праваслаўе прынялі толькі лясныя энцы. У наш час колькасць вернікаў, якія наведваюць царкву, нязначная.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]