Селькупы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Селькупы
(солькуп)
Selkups.jpg
Агульная колькасць 3649
Рэгіёны пражывання Расія
Мова Селькупская мова
Рэлігія Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм
Блізкія этнічныя групы нганасаны, ненцы, энцы

Сельку́пы (саманазва солькуп) — народ, які пражывае ў Расіі на поўначы Заходняй Сібіры. Колькасць - 3 649 чалавек (2010). Да 1930-х іх называлі асцяка-самаедамі.

Селькупы жывуць на поўначы Томскай і Цюменскай абласцей і ў Краснаярскім краі. Існуюць дзве групы селькупаў — паўночная (саманазва — «солькуп», «шолькуп») і паўднёвая (саманазва — «чумыль куп», «сусе кум» або «шош кум»). Адзіным селькупскім нацыянальным адміністрацыйна-тэрытарыяльным утварэннем з'яўляецца Іванкінскае нацыянальнае сельскае пасяленне[1] ў Томскай вобласці.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Селькупская мова адносіцца да самадыйскай групы уральскіх моў[2]. Падзяляецца на 6 дыялектаў (адзін з іх вымер). Літаратурная мова сфарміравана на аснове паўночнага дыялекта. Выкарыстоўваецца ў Расіі для школьнага навучання селькупаў (часткова — кетаў у Краснаярскім краі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]