Эн Ветэмаа
Эн Ветэмаа | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1936[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 2017[4][2] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык, лібрэтыст, кампазітар, пісьменнік навуковай фантастыкі, драматург, паэт |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Эн Ве́тэмаа (эст.: Enn Vetemaa; нар. 20 чэрвеня 1936, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1958. Скончыў у 1959 годзе Талінскі політэхнічны інстытут, у 1965 годзе Талінскую кансерваторыю.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар паэтычных зборнікаў «Пераломны ўзрост» (1962), «Гульня ў снежкі» (1966), цыкла «маленькіх раманаў» («Манумент», 1965; «Стомленасць», 1967; «Рэквіем для губнога гармоніка», 1968; «Яйкі па-кітайску», 1969), рамана «Серабрыстая стужка» (1977). У творах узнімае маральна-этычныя праблемы, праблемы узаемаадносін сучасніка з грамадствам, крытыкуе цынічна-спажывецкія адносіны яго да жыцця. Майстар сацыяльнага гратэску (п’есы «Вячэра на пецярых», 1974; «Зноў гора ад розуму», 1975; «Ружоўнік», паст. 1976), камедыёграф («Сусана, або Школа майстроў», нап. 1974, і інш.). Зрабіў стылізаванае пералажэнне народнага эстонскага эпасу «Успаміны Калевіпоэга» (1971).
Зноскі
- ↑ Enn Vetemaa // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Enn Vetemaa // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12402808X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Suri Enn Vetemaa
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эн Ветэмаа
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Таліне
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Выпускнікі Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 4 класа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Заслужаныя пісьменнікі Эстонскай ССР
- Пісьменнікі Эстоніі
- Пісьменнікі XX стагоддзя