Эпоха Трохцарства
Jump to navigation
Jump to search
Тро́хца́рства, Эпоха Трох Царстваў, Саньго́ (кіт. трад. 三國, спр. 三国 , піньінь: Sānguó, пал.: Саньго) — перыяд у гісторыі Кітая (220—265 або 220—280), калі пасля распаду імперыі Хань ён быў падзелены на тры царствы (Вэй, У і Шу), якія вялі паміж сабой бясконцыя войны за гегемонію над усёй краінай.
У пачатку эпохі дамінавала царства Шу, але ў 263 г. знясіленае ўнутранай барацьбой яно было заваявана царствам Вэй. У 265 г. уладу ў царстве Вэй захапіў палкаводзец Сыма Янь, які заснаваў дынастыю Цзінь (265—420), а ў 280 г. канчаткова заваяваў царства У.
Перыяд Трохцарства адлюстраваны ў гістарычным рамане 14 ст. «Апавяданні з гісторыі Трохцарства».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Саньго // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. С. 165.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эпоха Трохцарства