Эпоха тэрору

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Крукшэнк «Зброя радыкалаў» (карыкатура, 1819).

Эпоха тэрору, таксама вядомая як «Тэрор» (фр.: la Terreur) — перыяд на працягу аднаго года і аднаго месяца пасля пачатку Вялікай французскай рэвалюцыі (з 5 верасня 1793 па 27 ліпеня 1794 года (9 тэрмідора II года)).

Эпоха тэрору ўяўляла сабой перыяд гвалту падчас канфлікту паміж палітычнымі групоўкамі жырандыстаў і якабінцаў, на працягу якога былі адбыліся масавыя пакаранні смерцю «ворагаў рэвалюцыі». Колькасць забітых налічвае ад 16 000 да 40 000, у шматлікіх выпадках запісы не захаваліся, або меліся недакладныя даныя. Пад лязом гільяціны (якая стала сімвалічнай «брытвай нацыі») скончылі свае жыцці Людовік XVI (пакараны смерцю яшчэ ў студзені 1793 года), Марыя Антуанэта, герцаг Арлеанскі (грамадзянін Філіп Эгалітэ), лідары жырандыстаў (Жак-П'ер Брысо, П'ер Верньё, мадам Ралан), фельянаў (Антуан Барнаў, Жан Сільвен Баі), вялікі хімік Антуан Лавуазье, паэт Андрэ Шэнье і шматлікія іншыя.

У 1794 годзе рэвалюцыйная Францыя была пагружана ў існыя і выдуманыя змовы з унутранымі і знешнімі ворагамі. На тэрыторыі Францыі рэвалюцыйны рух пазбавіў мясцовае дваранства іх спадчынных прывілеяў. Рымска-каталіцкая царква таксама выступала супраць рэвалюцыі, у выніку якой святары сталі дзяржаўнымі служачымі і давалі прысягу на вернасць нацыі (гл. Грамадзянскі лад духавенства). Апроч усяго першая французская рэспубліка ўдзельнічала ў серыі рэвалюцыйных войнаў з суседнімі дзяржавамі. Развіццё грамадзянскай вайны і ўварванне замежных войскаў на тэрыторыю краіны вылілася ў палітычны крызіс і павелічэнне суперніцтва паміж жырандыстамі і больш радыкальнымі якабінцамі. Апошнія пры падтрымцы парыжскага насельніцтва, у канчатковым выніку, згрупаваліся ў парламенцкую фракцыю «вярхоў». Французскі ўрад для прыгнечання ўнутранай контррэвалюцыйнай дзейнасці і прыцягнення дадатковых узброеных сіл стварыў Камітэт грамадскай бяспекі, які пад кіраўніцтвам Максіміліяна Рабесп'ера прыняў свой канчатковы выгляд 6 верасня 1793 года.

Пасродкам Рэвалюцыйнага трыбунала лідары Тэрору, маючы шырокія дыктатарскія паўнамоцтвы, выкарыстоўвалі іх для ўжывання масавых пакаранняў смерцю і палітычных рэпрэсій. Пасля павелічэння колькасці рэпрэсій у чэрвені і ліпені 1794 года (перыяд, званы фр.: «La Grande Terreur», «Вялікі тэрор»), іх дзейнасць скончылася ў выніку перавароту 9 тэрмідора II года (27 ліпеня 1794 года), падчас так званай «тэрмідарыянскай рэакцыі», пасля якога некалькі лідараў Эпохі Тэрору былі пакараны смерцю, у тым ліку Сен-Жуст і Рабесп'ер.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]