Перайсці да зместу

Эрнест Бірзніек-Упіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнест Бірзніек-Упіт
лат.: Ernests Birznieks-Upītis
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 красавіка 1871(1871-04-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1960(1960-12-30) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў латышская
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Трох Зорак
Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́рнест Бі́рзніек-У́піт, або Э́рнэстс Бі́рзніекс-У́пітыс[2] (лат.: Ernests Birznieks-Upītis; 6 красавіка 1871, воласць Дзірцыемс, сучасн. Латвія — 30 снежня 1960) — латышскі пісьменнік. Народны пісьменнік Латвіі (1947).

Скончыў Тукумскую гарадскую школу. Настаўнічаў. У 1908 заснаваў кніжнае выдавецтва «Дзірцыемніекі».

Друкавацца пачаў у 1891. Пісаў рэалістычныя апавяданні пра жыццё латышскай вёскі (зборнікі «Алавяданні Упіта», 1900; «Зранку», 1912; «Пад вечар», 1913; «Апавяданні шэрага каменя», 1914). У 1893—1921 жыў у Закаўказзі, стварыў каўказскі цыкл (зборнікі «У каўказскіх гарах», 1924; «Апавяданні Каўказа», т. 1—2, 1927). Аўтар аўтабіяграфічнай трылогіі «Дзённік Пастарыня» (1922), «Пастарынь у школе» і «Пастарынь у жыцці» (абодва 1924), кніг для дзяцей.

На беларускую мову яго творы перакладалі У. Пігулеўскі, Я. Скрыган, Л. Філімонава.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #127193170 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй