Перайсці да зместу

Дзік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вяпрук)
Дзік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sus scrofa Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180722
NCBI  9823
EOL  328663
FW  104172

Дзік (Sus scrofa), таксама вяпрук або дзікая свіння — млекакормячае з атрада парнакапытных, падатрада свінападобных, сямейства свінняў. З’яўляецца продкам свойскай свінні.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Дзік — усяеднае парнакапытнае няжвачнае млекакормячае з роду свіней (Sus). Адрозніваецца ад свойскай свінні, якая несумненна паходзіць ад дзіка (і іншых блізкіх відаў), больш кароткім і сціснутым целам, больш тоўстымі і высокімі нагамі; акрамя таго, галава ў дзіка даўжэй і танчэй, вушы даўжэй, вастрэй і прытым стаячыя, вострыя, іклы мацней развіты і вастрэй: у самца яны значна мацней развіты, чым у самкі.

Шчацінне, акрамя ніжняй частцы шыі і задняй частцы жывата, утварае на спіне нешта накшталт грывы. Шчацінне чорна-бурага колеру з прымешкай жаўтлявага, падшэрстак буравата-шэры, дзякуючы гэтаму агульная афарбоўка шэра-чорна-бурая, морда, хвост, ніжняя частка ног і капыты — чорныя. Стракатыя і пярэстыя асобнікі рэдкія і іх лічаць нашчадкамі здзічэлых хатніх свіней. Даўжыня цела да 2 м, хвост 25 см, вышыня плячэй 95 см; вага дарослага дзіка можа дасягаць 150—200 кг.

Дзікі ў Мінскім заапарку

Пашыраны ў Еўропе, на Каўказе, у Казахстане, Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы.

У размеркаванні па біятопах адзначаецца сезоннасць. На Беларусі вясной і ўлетку дзік трымаецца пераважна хваёва-дубова-грабавых лясоў, алешнікаў і поймаў рэк, летам жыве ў тых жа стацыях і ў пошуку корму наведвае палі, увосень — пераважна ў хваёвых з дамешкам дубу і хваёва-дубова-грабавых лясах, заходзіць на поймы рэк і на ўзлескі, зімой трапляецца ў мяшаных хваёвых, хваёвых з дамешкам дубу, сухіх хваёвых лясах, алешніках. Колькасць залежыць ад клімату, корму, іншых умоў.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве невялікімі статкамі. Старыя самцы (секачы) трымаюцца пераважна паасобку, толькі на перыяд гону далучаюцца да статка.

Усяедны. Корміцца жалудамі, сцябламі, карэнішчамі, пладамі дзікіх раслін, мышападобнымі грызунамі, лічынкамі насякомых, дажджавымі чарвямі і інш. Месцамі шкодзіць пасевам бульбы, аўса і інш.

Палавая спеласць у 2-3 гады. Гон у лістападзе-снежні. Цяжарнасць да 120 сутак, увесну нараджаецца 4-8 (часам да 10-12) парасят, якія праз 1,5-2 тыдні пакідаюць логава, у 3 мес. пераходзяць на падножны корм.

П'ер-Жуль Мэн. Сабакі, якія напалі на дзіка. 1846

Аб'ект палявання. На Беларусі на дзікоў палявалі з часоў неаліту.

Зноскі