Эдуард Барысавіч Астаф’еў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Э. Б. Астаф’еў)
Эдуард Барысавіч Астаф'еў
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 сакавіка 1942(1942-03-23) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут
Уплыў Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Барысавіч Астаф’еў (23 сакавіка 1942, Хімкі, Маскоўская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

помнік Францыску Скарыну ў Празе

У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікамі яго былі вядомыя народныя мастакі Андрэй Бембель і Аляксей Глебаў. Прысвяціў сваю творчасць беларускай культуры. Сярод шматлікіх работ Эдуарда Астаф’ева можна вылучыць: манументальныя комплексы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, манумент Раману Шацілу ў Светлагорску, мноства мемарыяльных дошак (Максіму Багдановічу, Піліпу Пестраку, Кузьме Чорнаму і іншым). Таксама вядомыя працы за межамі Беларусі — помнік Францыску Скарыну, усталяваны ў Празе.

У 1978 годзе увайшоў у Саюз мастакоў СССР. Удзельнік міжнародных выстаў у Расіі, Эстоніі, Латвіі. Многія яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Музеі Вялікай Айчыннай вайны, Мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]