Юбілейная капліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юбілейная капліца, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Юбілейная капліца, здымак пач. XX ст.

Юбілейная капліцарымска-каталіцкая капліца ў Мінску, збудаваная ў 1826 годзе ў гонар 1500-годдзя Нікейскага сабора. Знішчана за савецкім часам.

Знаходзілася на Юбілейная плошчы (плошча атрымала сваю назву ад імя капліцы) прыкладна на тым месцы, дзе зараз стаіць крама «Тэхніка ў быце».[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1825 годзе ў свеце ўрачыста адзначаўся юбілей Нікейскага (Усяленскага) сабора, які зацвердзіў галоўныя дагматы і сімвалы хрысціянства. Рымскі Папа Леў XII абвясціў гэты год юбілейным, аднак у беларускіх касцёлах свята адзначалі ў наступным годзе. Менавіта тады на ўскраіне Мінску ўзвялі сціплы помнік-капліцу.[2]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры класіцызму, уяўляла сабой квадратны пастамент з круглай калонай, завершанай крыжам.

Зноскі

  1. Юбілейная плошча // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі — Мінск: Харвест, 2007 С. 31
  2. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. С. 108

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]