Леў XII (Папа Рымскі)
Леў XII | ||
---|---|---|
![]() | ||
![]() | ||
|
||
28 верасня 1823 — 10 лютага 1829 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Пій VII | |
Пераемнік | Пій VIII | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
2 жніўня 1760[1][2][…] |
|
Смерць |
10 лютага 1829[1][2][…] (68 гадоў) |
|
Пахаванне | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1783 | |
Кардынал з | 1816 | |
![]() |
Леў XII (лац.: Leo PP. XII, італ.: Leoni XII, свецкае імя: Анібале, граф дэла Джэнга); (22 жніўня 1760 — 10 лютага 1829) — папа рымскі 28 верасня 1823 года — 10 лютага 1829.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Анібале, граф дэла Джэнга нарадзіўся 22 жніўня 1760 ў замку Джэнга пад Спалета. У 1783 атрымаў святарскі сан. Стаў канонікам сабора Святога Пятра. З 1794 выконваў розныя функцыі на дыпламатычнай службе апостальскай сталіцы. У 1816 атрымаў кардынальскага шапку і пасаду вікарыя Рыма. Узышоўшы на трон Святога Пятра, Леў XII абраў відавочна рэакцыйны кірунак палітыкі як ва ўнутраных справах папскай дзяржавы, так і ў адносінах з еўрапейскімі краінамі паслярэвалюцыйнай эпохі. У Рыме яўрэі зноў былі загнаныя ў гета, і папская паліцыя сачыла за мараллю жыхароў Рыма. Па ўказанні Льва XII кардынал Рываролі абвясціў бязлітасную вайну любым праявам непаслухмянасці і рэвалюцыйным «рэліктам». Уціхамірванне розных тайных арганізацый набыло жахлівыя памеры. Не было недахопу ў смяротных прысудах, турмы былі запоўненыя супернікамі вяртання «старога парадку». Жорсткасць папы і яго чыноўнікаў абурыла насельніцтва ўсіх гарадоў папскай вобласці і нават ўсёй Італіі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119180413 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000. Праверана 5 лютага 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Pope Leo XII // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.