Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Мінск)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа | |
---|---|
![]() | |
53°54′32″ пн. ш. 27°30′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1839—1841 гады |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у Мінску, які размяшчаецца на Кальварыйскіх могілках, дзякуючы гэтаму таксама мае назву «кальварыйскі касцёл»[1].
Адміністрацыйна адносіцца да кальварыйскага дэканату Мінска-Магілёўскай архіепархіі[2]. Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі, уключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы каталіцкі храм на месцы сучаснага касцёла быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, калі Кальварыйскія могілкі размяшчаліся далёка за гарадской рысай Мінску[4]. Касцёл быў «драўляны, на падмурку», меў дзве высокія трох'ярусныя вежы. На могілках кармелітскага ордэна, чый манастыр знаходзіўся ў Мінску, арганізавалі «кальварыю», гэта значыць Крыжовы шлях з капліцамі ў месцах стаянняў.
У 1798 годзе пасля стварэння Мінскай епархіі, Кальварыйскі касцёл перайшоў да мінскіх францысканцаў, а могілкі сталі агульнагарадскімі каталіцкімі могілкамі.
У 1836 года струхлелы драўляны будынак быў разабраны, а на яго месцы ў 1839—1841 гадах ішло ўзвядзенне мураванага храма ў неагатычным стылі. У 1842 годзе храм быў асвячоны.
У 1930-я гг. Крыжаўзвышанскі храм застаўся адзіным дзеючым у Мінску, але нават у ім не было плябана. Аднак перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў зачынены і ён. Набажэнствы аднавіліся падчас нацысцкай акупацыі Мінску, але адразу пасля заканчэння вайны будынак быў прыстасаваны пад майстэрні. У 1980 годзе касцёл быў вернуты вернікам і стаў першым у паваенны час дзейсным каталіцкім храмам у горадзе, тады ж ён быў адрэстаўраваны.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа аднанефны, з прамавугольнай апсідай, перакрыты цыліндрычным, з распалубкамі, скляпеннем, пад двухсхільным дахам[4]. Дзве маленькія капліцы, прыбудаваныя да бакавых фасадаў, утвараюць нешта накшталт невялікага трансэпта. Галоўны ўваход мае выгляд спічастага партала, над ім знаходзіцца вежа-званіца.
У крыпце пад касцёлам пахаваны мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Мінск)
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Мінск) на сайце Radzima.org
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Мінск) на сайце Catholic.by (бел.)
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Мінск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)