Юзаф Каліноўскі
Юзаф Каліноўскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | прэсвітар, ваенны |
Нараджэнне |
1 верасня 1835[1][2][…] |
Смерць |
15 лістапада 1907[1][2][…] (72 гады) ці 15 лютага 1907[3] (71 год) |
Дынастыя | Каліноўскія |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Андрэевіч Каліноўскі, Св. Рафал (1 верасня 1835, Вільня — 15 лістапада 1907, кляштар у м. Чэрна каля Кракава, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні. Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу (1856). У 1859—1860 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі Адэса — Курск. У 1860—1863 гадах служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. Доўгі час быў закаханы ў Цэліну Грушэцкую (1835—1863), шляхцянку, малодшую сястру жонкі яго брата Віктара, якая жыла ў в. Студзёнкі пад Нясвіжам, але шлюбам з ёй так і не пабраўся[4].
Падчас Студзеньскага паўстання актыўна далучыўся да яго. З чэрвеня 1863 года ўзначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы, быў найбліжэйшым памочнікам кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага, які, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, быў яго сваяком[4]. Арыштаваны 13 сакавіка 1864 года, асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губерні. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі.
Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 годзе вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У. Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 годзе пераехаў у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што Ю. Каліноўскі ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 годзе накіраваны ў кляштар у мястэчку Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 года — генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863—1864 гадоў; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў.
Кананізаваны каталіцкай царквой 17 лістапада 1991 года.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Wspomnienia, 1835—1837. Lublin, 1965;
- Споведзь / Уклад. В. Шалькевіч // Хрысціянская думка. 1994, № 2.
Зноскі
- ↑ а б Józef Kalinowski // GCatholic.org — 1997.
- ↑ а б Schäfer J. Raphael vom heiligen Josef Kalinowski // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Грушэцкі А.Л.. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам(недаступная спасылка). Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- АЗБ.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Каліноўскі
- Рафал Каліноўскі / Існасць / Беларусь 3 Відэа на YouTube