Юзаф Карыцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Карыцкі
польск.: Józef Korycki, лац.: Josephus Korycki
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 23 чэрвеня 1754
Месца нараджэння: Літва
Дата смерці: 8 кастрычніка 1827
Месца смерці: Старая Весь, Галічына

Юзаф Карыцкі (польск.: Józef Korycki, лац.: Josephus Korycki; 23 чэрвеня 1754, Літва8 кастрычніка 1827, Старая Весь, Галічына[1]) – буйны дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, прапаведнік і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 кастрычніка 1769 г. у Нясвіжы. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1784–1786), прафесар паэтыкі і рыторыкі (1787–1788), прэфект школ і прафесар нямецкай мовы (1788–1789) у Дынабургскім езуіцкім калегіуме. У 1783 г. у Полацку высвечаны на ксяндза[1]. У 1785–1786 гг. браў удзел дзейнасці у камісіі на чале з Францішкам Караў, якая распрацавала новы «План вучэбных заняткаў» (Ratio Studiorum) для езуіцкіх навучальных устаноў. У выніку школьнай рэформы быў пашыраны аб’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў[2].

Прапаведнік у Віцебску (1789–1790), Полацку (1791–1792), Магілёве (1792–1797) і Оршы (1797–1799). У 1798–1799 і 1803–1805 гг. – сакратар правінцыяла Антонія Люстыга, а з 1805 па 1827 гг. – сакратар Таварыства Ісуса (пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) знаходзіўся ў Рыме). У 1827 г. выехаў у Галічыну, дзе неўзабаве і памёр[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 143.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.