Юзаф Кашыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Кашыц
Юзаф Кашыц.jpg
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 1795
Смерць: 1868

Юзаф Кашыц (польск.: Kaszyc; 1795, Пінск — 1868, Францыя) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з пінскай шляхты. У 1811 паступіў на матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. На баку французаў, у складзе 17-га ўланскага палка, удзельнічаў у вайне 1812 года. У 1812—1815 у эміграцыі, з 1815 асеў у Навагрудскім павеце. У 1830 абраны навагрудскім маршалкам.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў, арганізатар выступленняў у Навагрудскім і Слонімскім паветах. У сваім маёнтку Ятра стварыў асобны атрад, які ў ліпені 1831 налічваў каля 1 тыс. чалавек. 22 чэрвеня 1831 выдаў адозву. Меў шмат сутычак з расійскімі войскамі, нападаў на мястэчка Дзятлава, захапіў мястэчка Беліцу. Атрад Ю. Кашыца 22.7.1831 увайшоў у Навагрудак, раззброіў інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арыштантаў. Паўстанцы пашкодзілі частку спраў ніжняга земскага суда, паліцыі і ратушы, канфіскавалі правіянт з запаснага магазіна. Сярод тых хто далучыўся да паўстанцаў у Навагрудку быў і Францішак Міцкевіч, прызначаны часовым кіраўніком горада. Пасля аб’яднання з корпусам Г. Дэмбінскага атрад Ю. Кашыца перайшоў на тэрыторыю Польшчы. Прызнаны расійскім урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі.

Пазбег пакарання, эмігрыраваўшы ў Францыю, яго маёнтак, у т.л. мястэчка Ятра было канфіскавана і перададзена да скарбу. У Францыі пазнаёміўся з А. Чартарыйскім і А. Міцкевічам.

Меў сына Канстанціна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гайба М. Ятра // Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск, 2004.
  • За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мн.: Лімарыус, 2007. — 120 с.
  • Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3, С. 202.