Юзаф Можы
Юзаф Можы | |
---|---|
польск.: Józef Morzy | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 2011 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дацэнт, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Партыя |
Ю́заф Мо́жы (10 жніўня 1921, вёска Лопуш, Бельскі павет, Беластоцкае ваяводства) — польскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1962).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1955). Да 1991 працаваў ва ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані.
Вывучае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і Расіі. Аўтар манаграфіі «Дэмаграфічны крызіс у Літве і Беларусі ў другой палове XVII ст.», якая выйшла ў 1965. У даследаванні на падставе шматлікіх крыніц зрабіў выснову пра значнае (да 50%) скарачэнне насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў праз баявыя дзеянні, голад, пошасці, вывад у палон, уцёкі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзіяў.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 27 сакавіка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Можы Юзаф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).