Юзаф Мікулоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Мікулоўскі
польск.: Józef Mikułowski, лац.: Josephus Mikulowski
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 18 сакавіка 1765
Месца нараджэння: Беларусь
Дата смерці: 1821
Месца смерці: Гозьліцэ, Сандомежскі павет, Польшча

Юзаф Мікулоўскі (польск.: Józef Mikułowski, лац.: Josephus Mikulowski; 18 сакавіка 1765, Беларусь — 1821 г., Гозьліцэ, Сандомежскі павет, Польшча) — святар, педагог; рэктар Магілёўскага езуіцкага калегіума.

Уступіў у Таварыства Ісуса 22 жніўня 1781 г. У 1795 г. высвечаны на ксяндза[1]. 15 жніўня 1798 г. даў манаскія абяцанні[2].

У 1782—1783 гг. вывучаў рыторыку, а потым выкладаў у класах інфімы (1784—1785) і граматыкі і сінтаксіса (1785—1786) у Аршанскім езуіцкім калегіуме. У 1787—1789 гг. скончыў курс філасофіі, а ў 1793—1797 гг. — тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2].

Выкладаў паэтыку і французскую мову (1789—1790) і рыторыку (1790—1791) ў Полацку, рыторыку ў Магілёве (1791—1792). У 1792—1793 і 1797—1798 гг. быў рэгентам канвікту і прафесарам французскай мовы ў Магілёве. З 1798 па 1800 гг. — прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у Оршы. У 1800—1806 гг. — займаў розныя пасады ў навучальных установах езуітаў у Дынабургу, Полацку і Віцебску. З 1806 па 1810 гг. — рэктар Магілёўскай езуіцкай акадэміі. У 1810/1811 навучальным годзе быў інструктарам Трэцяй прабацыі ў Віцебску[2].

У 1811 г. выйшаў з Таварыства Ісуса[1]. Апошнія гады працаваў у Сандомежскай дыяцэзіі. Памёр у Гозьліцэ (недалёка ад Сандомежа) ў 1821 г.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 2,0 2,1 2,2 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  3. Wiśniewski, J. Seminarjum duchowne rzym.-katol. w Sandomierzu 1820 oraz stólietni katalog duchowieństwa swieckiego djecezji Sandomierskiej. / J. Wiśniewski. – Sandomierz, 1926.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.